Артыкулы: Віленская шкляная гута
Віленская шкляная гута — прадпрыемства па вырабе шкла ў Вільні ў 16 ст.
Прывілей на збудаванне гуты атрымаў 22.5.1547 (Ю.І.Крашэўскі называе дату 18.1.1547) гаспадарскі дваранін Марцін Палецкі ад в.кн. Жыгімонта Аўгуста. Прадпрыемства размяшчалася за р. Вільняю, паміж гаспадарскай псярняй і плітніцай (цагельняй) Яна Юр’евіча Глябовіча, ваяводы віленскага. Гута была збудавана на сродкі Палецкага, ён быў абавязаны штогод даваць на гаспадарскі двор 400 шкляніц (з іх 200 каровых, або караватых, а 200 малых). Палецкаму было дадзена права на манапольны гандаль у Вільні прывазным шклом (акрамя венецыянскага). 23.12.1551 в.кн. Жыгімонт Аўгуст устанавіў прадажныя цэны на такое шкло, каб па скарзе мяшчан абмежаваць манаполію Палецкага. Манаполія і надалей выклікала незадаволенасць вільнян. Спрэчкі паміж імі і Палецкім кароль і в.кн. Стафан Баторый 1.6.1582 перадаў на разгляд соймавага суда, у 1585 на Варшаўскім сойме Палецкі пагадзіўся на тое, што гутай будуць валодаць толькі ён і яго жонка (а не далейшыя нашчадкі), пасля чаго шкляная манаполія з гутай пяройдзе да горада Вільні. Далейшы лёс гуты невядомы. Мяркуецца, што дом Палецкага ў Вільні на вуліцы Васкрасенскай быў складам шкляных вырабаў і менавіта пагэтаму вуліца пачала звацца Шкляной.
Прывілей 1547:
Описание рукописного отделения Виленской публичной библиотеки. Выпуск третий. Вильна: Типографи А.Г.Сыркина, 1898. XXIV, 159 с. (№ 22. С. 60—61).
Прывілей 1551:
КМФ-18. Кн. 28. Арк. 132—133 адв.
КМФ-18. Кн. 35. Арк. 93—94 адв.
Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Часть I. Вильно, 1843. XCIV, 194 с., ил. (№ 48. С. 94—96).
Любавский М. Литовско-русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1900. [1], 850, 232, LXXII c. (№ 25. С. 57—59).
Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Том І. ІХ—XVIII ст. / Склалі: В.К.Шчарбакоў, К.І.Кернажыцкі, Д.І.Даўгяла. Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1936. XVI, 679 с. (С. 335—337).
Жаврид М.Ф. Белорусское стекло. Минск: Наука и техника, 1969. 192 с., ил. (С. 162—164).
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552). Кніга запісаў 28. (Копія канца XVI ст.) / Да друку падрыхтавалі: В.Мянжынскі, У.Свяжынскі. Менск, 2000. № 155. С. 203—205.
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 35 (1551—1558). Кніга запісаў № 35 (копія канца XVI ст.) / Падрыхтаваў А.А.Мяцельскі. Мінск: Беларуская навука, 2020. 538 с., іл. (№ 56. С. 150—151).
Судовыя справы:
КМФ-18. Кн. 274. Арк. 428 адв.—429 адв. (1582 г.).
КМФ-18. Кн. 279. Арк. 11 адв.—15. (1585 г.).
Падрабязнасці:
Baliński Michał. Historya Miasta Wilna. Tom II. Zawierający dzieje miasta Wilna od początku rządow Swidrygajłły do śmierci Stefana Batorego, czyli od 1430—1586 roku. Wilno: Drukiem Antoniego Marcinowskiego, 1836. XXIV, 290 s., il. (S. 92—93, 111—114).
Kraszewski J.I. Wilno od początków jego do roku 1750. Tom I. Na nowo poprawiony i przerobiony. Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadzkiego, 1840. XXIV, 383 s. 477 s., il., plan. (S. 288).
Kraszewski J.I. Wilno od początków jego do roku 1750. Tom III. Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadzkiego, 1841. 383 s. (S. 281—282).
Корева А. Материалы для географии и статистики России, собраные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. Составил Генерального штаба капитан А.Корева. СПб., 1861. VIII, VI, 804, III с. (С. 501).
Крачковский Ю. Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893. 207 с., карта. (С. 90—91).
Любавский М. Литовско-русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1900. [1], 850, 232, LXXII c. (С. 552).
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Том I. Киев: Типография Императорского Университета св. Владимира, 1901. VIII, 807, CXII, II с. (С. 372).
Wołczacka Helena. Rzemiosło szklarskie w Wilnie do końca XVIII wieku // Księga pamiątkowa koła historyków słuchaczy uniwersztetu Stefana Batorego w Wilnie. 1923—1933. Wilno, 1933. S. 52—68. (S. 52—54).
Жаврид М.Ф. Белорусское стекло. Минск: Наука и техника, 1969. 192 с., ил. (С. 32).
Łowmiańska Maria. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku // Dwa doktoraty z Uniwerstetu Stefana Batorego w Wilnie. Henryk Łowmiański. Wchody miast litewskich. Maria Łowmiańska. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2005. S. 149—331. (S. 288).
Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня. Гародня; Wrocław, 2008. 383 с., іл. (С. 290).
Курловіч-Беляўская П.С. Шкляная вытворчасць XVI—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Выпуск 25. Вынікі даследавання першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2011—2012 гадах. Мінск: БН, 2014. 397 с., іл. С. 66—70. (С. 66).
© Валерый Пазднякоў, 2019+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне


