Артыкулы: Станька Судзівоевіч

Станька Судзівоевіч (?—да 6.9.1481) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Намеснік гарадзенскі ў 1463—1476, маршалак гаспадарскі ў 1464—1475, маршалк земскі ВКЛ у 1476, ваявода троцкі ў 1478—1480.

Імя ў дакументах: Станко Cyдивоевич, Stanke Sudywogewicz, Stanislaus Sandziwoiewicz.

Бацька: Судзівой Валімунтавіч.

Спачатку быў праваслаўным, потым прыняў каталіцтва. У 1469 ажыццявіў пільгрымку ў Рым, падчас якой атрымаў ад рымскага папы Паўла ІІ індульгенцыю для новазбудаванага касцёла ў Дзяволтве. Пасля фундаваў капліцу Святой Тройцы (Судзівоеўскую) у Віленскім кафедральным касцёле св. Станіслава, на ўтрыманне якой перадаў маёнтак Станькава пад Менскам. Далучыўся да фундавання Віленскага кляштара бернардзінцаў, пасля фундаваў Ковенскі кляштар бернардзінцаў (4.4.1471).

У 1470-х г. Станька стаў адным з найбольш набліжаных ураднікаў в.кн. Казіміра.

Маёнткі: Дзяволтва каля Вількаміра, Батокі ў Жамойці, Сурвілішкі над Нявяжай, Шацк на Меншчыне, двары ў Коўне і Вільні.

Пахаваны ў капліцы Святой Тройцы (Судзівоеўскай) у Віленскім кафедральным касцёле св. Станіслава.

Жонка: Кацярына.

Дзяцей не меў.

Падрабязнасці:

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад—структура—улада. Смаленск: Інбелкульт, 2014. 385 с.

Korczak Lidia. Sudywojewicz Stanisław (Stanko) z Dziawołtowa h. Zadora // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 356—357.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.