Артыкулы: Стрэцкі Андрэй
Стрэцкі Андрэй (27.11.1737—5.2.1797) — астраном, педагог. Вучань і паплечнік Марціна Пачобута-Адляніцкага.
З шляхецкага роду ВКЛ. Бацька: N. Маці: N з Трабіцкіх. Брат: N. Сястра: Казіміра.
Уступіў у ордэн езуітаў 3.8.1753 у Вільні. Вучыўся ў калегіуме ў Слуцку (1755—1757), Віленскай акадэміі (1757—1762), калегіумах у Дынабургу (1762—1763), Крожах (1763—1765), Віленская акадэміі (1765—1769). Пад кіраўніцтвам Марціна Пачобута-Адляніцкага ў 1766—1767 прымаў удзел у вызначэнні геаграфічнай шырыні Вільні і іншых гарадоў ВКЛ. З 1768 памочнік у Віленскай абсерваторыі. Дапамагаў Пачобуту-Адляніцкаму ў астранамічных і метэаралагічных назіраннях. З 1768 святар. Магістр філасофіі і вольных навук (1770). У 1770—1773 асыстэнт філасофскага факультэта Віленскай акадэміі, выкладаў матэматыку. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) працягваў працу ў абсерваторыі і акадэміі. Доктар кананічнага права (1773). У 1774 атрымаў ад Станіслава Аўгуста Панятоўскага тытул каралеўскага астранома. У 1777—1778 у Францыі і Англіі, набыў астранамічныя інструменты. З 1780 пробашч касцёла св. Яна ў Вільні. У 1782 узнагароджаны медалём «Merentibus». З 1781 старшыня Фізічнага калегіума і прафесар астраноміі ў Галоўнай школе ВКЛ (былой акадэміі). З 1783 канонік інфлянцкі.
Памёр у Вільні.
Працы:
Observationes astronomicae anni 1773 factae in observ. Regio Vilnae a Poczobut et ejus socio Strzecki // Hell M. Ephemerides astronomicae. Viennae, 1776.
Cahiers des observations astronomiques faites à l’Observatoire Royal de Vilna en 1773. Vilna, 1777.
Падрабязнасці:
Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995. Kraków, 1996. S. 649.
Kamińska Janina. Strzecki Andrzej // PSB. Z. 183. T. XLІV/4. Warszawa; Kraków, 2007. S. 594—596.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


