Артыкулы: Стафаноўскі Геранім (Stafanowski Hieronim)
Стафаноўскі Геранім (Stafanowski Hieronim; псеўданім: Марцін Міхайлавіч Жагель; Marcin Michajłowicz Żagiel) (каля 1568, каля Сандаміра—22.7.1606) — езуіт, рэлігійны пісьменнік, педагог.
З шляхецкага роду герба «Сыракомля».
У 1587 у Рыме ўступіў у ордэн езуітаў, скончыў езуіцкі навіцыят і стаў святаром. Магістр філасофіі (1594). У 1594—1597 выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіуме ў Познані. У 1597—1598 навучаўся ў Кракаве (трэцяя прабацыя). У 1598—1599 у Віленскай акадэміі выкладаў філасофію, у 1599—1600 — схаластычную тэалогію. Выдаў тут 3 палемічных твора. Патрымліваў цесныя стасункі з Сапегамі. З 1600 зноў у Познані, выкладаў Св. Пісьмо і кантраверсійную, схаластычную і маральную тэалогію. У 1606 прысутнічаў у Вільні на правінцыйнай кангрэгацыі езуітаў, падчас якой памёр.
Захаваліся рукапісы лекцый С. па філасофіі і логіцы.
Працы:
Assertiones ex logica. Poznań, 1596.
Termin nad protestacją ministra jednego ewangelickiego. Wilno, 1599.
Marcin Michajłowicz Żagiel. Censura dysputacjej wileńskiej. Wilno, 1600.
Marcin Michajłowicz. Odpór przedniejszym powieściom ewanielickim o sakramencie Ciała i Krwi Pańskiej. Wilno, 1600.
Падрабязнасці:
Piechnik Ludwik Ks. S.J. Dzieje Akademii Wileńskiej. Tom I. Początki Akademii Wileńskiej 1570—1599. Rzym: Institutum Historicum Societatis Jesu, 1984. S. 131—132.
Darowski Roman SJ.Hieronim Stefanowski SJ (1568—1606) profesor filozofii w Poznaniu i Wilnie // Roczniki Filozoficzne. 1980. Tom XXVIII. Z. 1. S. 167—181.
Darowski Roman SJ. Jakub Ortiz SJ (1564—1625), profesor filozofii w Poznaniu i w Akademii Wileńskiej // Studia Philosophiae Christianae. 1983. V. 19/2. S. 5—24.
Darowski Roman. Stefanowski (Stephanowski) Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Zeszyt 177. (T. 43/2). Warszawa; Kraków, 2005. S. 227—229.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


