Артыкулы: Страшэвіч Томаш
Страшэвіч Томаш (?—да 7.11.1753) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
З шляхецкага роду герба «Аравонж».
Войскі ўпіцкі ў 1736—1743, генерал-ад’ютант вялікага гетмана ВКЛ Міхала Вішнявецкага, рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ з 1744 (ад вялікага канцлера ВКЛ Яна Фрыдэрыка Сапегі)[1], стараста старадубскі з 1748, маршалак Скарбовага трыбунала ВКЛ у 1743, пасол на соймы 1740, 1748, 1752.
У 1744 атрымаў каралеўскі дазвол перадаць дзяржаву Паберле ва Упіцкім павеце Дыстэрлофам[2]. У 1744 Гелгуд атрымаў каралеўскі дазвол перадаць Акмянскае стараства ў Жамойці Страшэвічу[3].
Жонка: Ефрасіння з Клопманаў (?—1758 або 1759).
Сыны: Міхал (29.9.1750—1.11.1818), Юзаф Лонгін (1753—1817), падкаморы ўпіцкі ў 1783—1795.
Дачка: Элеанора (муж з 1763: Антоні Касакоўскі).
Падрабязнасці:
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom II. Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym przy współpracy Andreja Macuka i Jaugiena Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.
© Валерый Пазднякоў, 2019
[1] КМФ-18.1.172.886—888.
[2] КМФ-18.1.172.1033—1034.
[3] КМФ-18.1.172.1034—1035.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


