Артыкулы: Стаўскі Станіслаў
Стаўскі Станіслаў (?—паміж 7.3.1490 і 1.12.1491) — дзеяч каталіцкай царквы, біскуп луцкі.
З сярэднезаможнага шляхецкага роду герба «Корчак». Бацька: Якуб з Ставоў, уладальнік маёнтка Ставы каля Янава Падляшскага (адсюль прозвішча).
У 1463 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1465). Канонік віленскі ў 1478, біскуп луцкі з 1483.
Падрабязнасці:
Prokop Krzysztof Rafał. Sylwetki biskupów łuckich. Biały Dunajec; Ostróg: Wołanie z Wołynia, 2001. (Biblioteka „Wołania z Wołynia”. T. 20). 258 s., il.
Korczak Lidia. Stawski Stanisław // Polski Słownik Biograficzny. T. 43/1. Z. 176. Warszawa; Kraków, 2005. S. 25.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


