Артыкулы: Сцябноўскі Цэзарый

Сцябноўскі Цэзарый (1708, г. Перамышль—22.5.1762) — дзеяч грэка-каталіцкай царквы, архіепіскап смаленскі і северскі.

Бацька: Андрэй. Маці: Барбара.

Да 1732 уступіў у базыліянскі ордэн. З 1733 вучыўся ў Калегіум Урбанум пры Кангрэгацыі пашырэння веры ў Рыме. З 1734 ксёндз. З 1736 у Рэчы Паспалітай. У 1736—1740 візітатар базыліянскіх манастыроў і сакратар протаархімандрыта базыліянскага ордэна Васіля Палатыла. У 1738—1740 працаваў як місіянер. З 1740 генеральны пракуратар базыліянскага ордэна ў Рыме. Верагодна, у гэты час атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1745 вярнуўся ў Рэч Паспалітую, узначаліў Жыровіцкі манастыр і школу, кунсультар (райца) Літоўскай правінцыі базыліянаў, пасля архімандрыт Ануфрыеўскага і Пустынскага манастыроў пад Мсціславам. З 1754 архіепіскап смаленскі і северскі (пасвячоны 16.9.1756 мітрапалітам Фларыянам Грабніцкім). Актыўна пашыраў уплыў уніяцкай царквы ва ўсходных абласцях ВКЛ.

Памёр у Полацку.

Падрабязнасці:

ИЮМ.16.467.

ИЮМ.18.146—149.

OstatnieStebelskiegopraacezautografuwydał, wstępemiprzypisamiobjaśnił Dr. Władysław Seredyński // Scriptores Rerum Polonicarum. Tomus IV. Archiwum Komisyi Historycznej. Tom I. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1878. S. 372, 395.

Wereda Dorota. Stebnowski Cezary // Polski Słownik Biograficzny. T. 43/1. Z. 176. Warszawa; Kraków, 2005. S. 52—53.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.