Артыкулы: Станкевіч Адам

Станкевіч Адам (24.12.1891(5.1.1892), в. Арляняты, Ашмянскі павет Віленскай губерні, цяпер Смаргонскі раён—4.12.1949) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, дзеяч каталіцкай царквы.

З сялянскай сям’і. Бацька: Вінцэнт (1856—5.1.1923). Маці: Антаніна з Дасюкевічаў (1865—1944). Брат: Валянцін. Меў дзвюх сясцёр.

Вучыўся ў школах у Барунах, Гальшанах і Ашмянах (1901—1908), духоўнай семінарыі ў Вільні (1910—1914), рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Петраградзе (1914—1918). Святар (1914). Кандыдат кананічнага права (1917).

Адзін з заснавальнікаў і лідараў Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці (Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 1917). З 1919 выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1919—1922 рэдактар-выдавец газеты «Крыніца». У 1922—1928 пасол (дэпутат) сойма Рэспублікі Польшча, намеснік старшыні Беларускага пасольскага клуба. Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1924—1926 узначальваў Таварыства беларускай школы, быў старшынёй і фактычным кіраўніком Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928—1939 рэдактар і выдавец часопіса «Хрысціянская думка». Адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Ф. Скарыны (1926—1940). У 1933 звольнены з Віленскай беларускай гімназіі, працаваў у гандлёвай школе імя Станіслава Сташыца ў Вільні. Вёў богаслужэнні на беларускай мове ў касцёле св. Мікалая ў Вільні. У 1938 годзе высланы польскай адміністрацыяй на 5 гадоў у Слонім. У 1939 вярнуўся ў Вільню, стаў дырэктарам дзяржаўнай Беларускай прагімназіі. Пасля перадачы Вільні і Віленшчыны Літве арганізаваў там Беларускі цэнтр, аднавіў выданне газеты «Крыніца».

13.4.1949 арыштаваны савецкімі ўладамі, абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Быў зняволены ў віленскай турме Лукішкі, потым у Тайшэту ў Іркуцкай вобласці, дзе памёр.

Працы па гісторыі беларускай мовы і беларусаў у часах ВКЛ, жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і інш.

Працы:

Станкевіч Ад. Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі. 1525—1925. Вільня: «Krynica», 1925. 56 с., іл.

Stankiewič Ad. Doktar Francišak Skaryna — pieršy drukar biełaruski. (1525—1925). Wilnia: Wydańnie «Krynicy», 1925. 59, [1] s.

Stankiewicz Ad.Ks. Rodnaja mowa ŭ światyniach. Wilnia: Adbitka z «Chryścijanskaj Dumki», 1929. VIII, 192 s.(перадрук: Мн., 1991).

Станкевіч А. Вітаўт Вялікі і беларусы. Рэферат, чытанны на ўрачыстай акадэміі ў Вiльнi ў салi «Apollo» 27 кастрычніка 1930 г., у дзень 500-лецця сьмерцi Вiтаўта, Вялiкага князя Лiтоўска-Беларускага. Вільня: Выданьне Беларускага нацыянальнага камітэта, 1930. 31 с., [1] л. партр.

Станкевіч А. Доктар Франціш Скарына і яго культурная праца: З нагоды 450-лецьця яго нараджэньня // Калосьсе. 1936. Кн. 2. С. 99—100.

Станкевіч А. Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла: з яго жыцця і працы // Спадчына. 1989. № 2.

Станкевіч А. Вітаўт Вялікі і беларусы // Спадчына. 1990. № 4.

Станкевіч Адам. Родная мова ў сьвятынях // Спадчына. 1992. № 1. С. 59—66, іл.

Станкевіч Адам. Хрысьціянства і Беларускі Народ // Хрысьціянская Думка. 1992. № 1 (211). С. 35—61. (раздзелы XII—XIV).

Дзённікавыя запісы А.Станкевіча // Хрысьціянская Думка. 1993. № 1 (212). С. 133—134.

Станкевіч А.Raskazy z historyi Biełarusi dla škoły i narodu // Хрысьціянская Думка. 1993. № 1 (212). С. 136—161, іл.

Станкевіч А., а. Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу // Хрысьціянская Думка. 1993. № 2 (213). С. 144—172, іл.

Станкевіч А., а. Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу // Хрысьціянская Думка. 1993. № 3 (214). С. 133—164, іл.

Станкевіч А. Беларусы як нацыянальная меншасць у Польшчы // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 2.

Stankievič Adam. Kastuś Kalinoŭski. „Mužyckaja praŭda” i ideja niezaležnaści Biełarusi”// Спадчына. 1998. № 2. С. 10—51, іл.

Станкевіч Адам. Этычныя падставы нацыянальна-культурных правоў нацыянальных меншасьцяў // Наша вера. 1998. № 3 (6). С. 11—12, іл.

Станкевіч А. Творы //Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура: (Анталогія). Варшава, 1998.

Станкевіч А. З Богам да Беларусі. Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. 1098 с.

Падрабязнасці:

Ксёндз Адам Станкевіч. У 25-я ўгодкі свяшчэнства і бел. нац. дзейнасці (10.1.1915—10.1.1940). Вільня, 1940.

Этэнка Ларыса. Арышт і смерць кс. Адама Станкевіча // Літаратура і мастацтва. 1992. № 10. С. 14—15.

Сідарэвіч Анатоль.Ксёндз Адам Станкевіч і яго справа // Хрысьціянская Думка. 1992. № 1 (211). С. 20—34, іл.

Грыгор’ева Валянціна. Адма Станкевіч: родная мова ў святынях // Культура. 1993. № 48—49. С. 8—9.

Сідарэвіч А. З Айчынай і Богам у сэрцы: Адам Станкевіч, 1891—1949 // Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мн., 1994.

Вабішчэвіч А.М. «…беларусы…маюць законы толькі на паперы…» // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 2.

Конан Уладзімір. Лідэр беларускага каталіцкага адраджэння // Наша вера. 1998. № 3 (6). С. 7—10, іл.

Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Мн.; Мюнхен, 1999. С. 183—184, 403—409.

Конан У. Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст. Мн., 2000.

Войцік Г., Луцкевіч Л. Адам Cтанкевiч. Сэрыя «Партрэты Віленчукоў». Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 2002.

Цехановіч З. Спадчына Адама Станкевіча // Наша вера. 2009. № 4 (50).

Багдановіч І. Ксёндз Адам Станкевіч — знаны і нязнаны // Наша вера. 2012. № 1 (59).

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.