Артыкулы: Спіноўскі (Крэль-Спіноўскі) Тэафіл (Crell-Spinowski Teofil)
Спіноўскі (Крэль-Спіноўскі) Тэафіл (Crell-Spinowski Teofil) (каля 1621, г. Ракаў, Польшча—пасля 1669) — ваенны архітэктар.
Бацька: Ян Крэль (1590—1636), арыянскі тэолаг.
Маці: Разына Крэль (бацька: Шыман Пісторыўс (каля 1568—пасля 1638).
З 1640 вучыўся ў Гданьскай гімназіі. З 1640-х г. звязаны з пратэстанцкай галіной Радзівілаў. У 1650 за кошт Багуслава Радзівіла пасланы на вучобу ў Францыю і Нідэрланды, у 1651 паступіў на матэматычны факультэт Лейдэнскага ўніверсітэта. У 1656 удзельнічаў на баку Б.Радзівіла (саюзніка шведаў) у Просткаўскай бітве з войскам Вінцэнта Гасеўскага. Пасля на службе ў Міхала Казіміра Радзівіла. У 1657 на яго замову выканаў праект перабудовы Нясвіжскага замка на новых фартыфікацыйных прынцыпах. З 1657 у Слуцку, удзельнічаў у перабудове слуцкіх умацаванняў, спраектаваў цытадэль. З 1660 у Караляўцы, удзельнічаў у перабудове гарадскіх умацаванняў і картаграфаванні горада. У 1661 склаў праект перабудовы Біржанскага замка, выканаў план Біржаў (1662).
Лёс пасля 1669 невядомы.
Падрабязнасці:
Łoza Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce. Warszawa: Budownictwo i architektura, 1954. 425 s., il.
Alexandrowicz Stanisław. Kartografia Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku. Wydanie 3 poprawione i uzupełnione. Warszawa, 2012. 344 s., il.
Dybaś Bogusław. Spinowski [Crell-Spinowski] Teofil // PSB. 41/1. S. 110—112.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


