Артыкулы: Сарока (Сарока з Кальнік) Юзаф
Сарока (Сарока з Кальнік) Юзаф (?—1793?) — дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Ляліва».
Бацька: Бенядзікт Казімір Сарока (мечнік ашмянскі ў 1734—1759).
Належаў да прыхільнікаў Радзівілаў. З 1756 у войску ВКЛ, у 1764—1777 харужы пяцігорскай харугві віленскага ваяводы Караля Станіслава Пане Каханку. У 1759—1776 мечнік ашмянскі. Пасол на сойм 1767. У 1768 адзін з арганізатараў Барскай канфедэрацыі ў Ашмянскім павеце, удзельнічаў у баях, пасля адышоў ад актыўных дзеянняў. У 1776—1783 пісар гродскі смаленскі. У 1776 дэпутат Трыбунала ВКЛ. З 1783 пісар земскі ашмянскі.
Маёнткі: Крывулі, Вайшуны, Крыўск, Барава (Ашмянскі павет), Дзевалтова (Вількамірскі павет), Крыкляны, Баняны (Упіцкі павет).
Жонка: Юзафата з Мсціхоўскіх.
Сын: Эвард Максімілян.
Дачка: Тарэза/Тэкля.
Падрабязнасці:
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom IV. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk. Warszawa: DiG, 2003. 412 s.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Kielmel Iwona, Romaniuk Przemysław P. Soroka (Soroka-Skalnik) Józef // PSB. 40
4. S. 509—511.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


