Артыкулы: Стаброўскі Адам

Стаброўскі Адам (?—1655 або 1656) — дзяржаўны дзеяч.

З шляхецкага роду герба «Любіч» зменены.

Бацька: Пётр Стаброўскі (каля 1556— паміж 19.10.1619 і 10.7.1620), кашталян парнаўскі.

Маці: Фядора з Сангушкаў (у 1-м шлюбе Гедройць).

Атрымаў кальвінісцкае выхаванне. З маладосці служыў у гетмана Крыштофа Радзівіла, які падтрымаў яго ў палітычным жыцці. Стараста невельскі ў 1633—1635, падчашы віцебскі ў 1635—1644. Пасол на соймы 1621 (?), 1626, 1631, 1632, 1633, 1637 (?).Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1614, 1619, 1640.

Маёнткі: у Віцебскім ваяводстве (Аляксінічы, Леўкаў, Абольцы), Полацкім ваяводстве (Утрылаў, Цешыцы, Адамаў), Смаленскім ваяводстве (Чыжаў, Холм, Чарэйск, Забалоцце, Акотаў).

Жонка: Алена з Швыйкоўскіх (бацька: Ян Швыйкоўскі).

Сыны: Самуэль, дваранін Багуслава Радзівіла; Ян, падчашы віцебскі ў 1644—1650.

Падрабязнасці:

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Nagielski Mirosław. Stabrowski Adam // PSB. 41/3. S. 272—274.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.