Артыкулы: Стаброўскі Войцех
Стаброўскі Войцех (?—паміж 18.5. і 6.6.1596) — дзяржаўны і ваенны дзяеч, пісар польны ВКЛ з 1564, цівун вяшвянскі ў 1578—1589.
З шляхецкага роду герба «Любіч» зменены з Белзскай зямлі.
Бацька: Дамінік.
Быў першым з роду, хто асеў у ВКЛ. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582 (з 1561). З 1564 польны пісар у войску ВКЛ. Выплочваў войску аплату са сваіх сродкаў, для кампенсацыі чаго вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст 27.5.1569 даў у трыманне С. 200 валок у Рэтаўскім цівунстве ў Жамойці. Ад новаабранага караля Генрыка Валезы атрымаў 15.5.1574 прывілей на ўрад польнага пісара інфлянцкага (пацверджаны Стафанам Баторыем 4.8.1576). У кастрычніку 1579 прызначаны польным пісарам «на Русі і ў зямлі Ліфлянскай». Удзельнічаў у арганізацыі кампаній пад Вялікія Лукі (1580) і Пскоў (1581).
Маёнткі: у Жамоці (200 валок у Рэтаўскім цівунстве з 1569, Вяшвянскае цівунства з 1578, Платэльская дзяржава з 1585, вёскі ў Вялікадырвянскім цівунстве), Люблінскім ваяводстве (Канопнэ, Катораў), Упіцкім павеце (Юргяны, Талкяны), Віленскім павеце (Немянчын), Ашмянскім павеце (Скірланы).
Жонкі: 1. Соф’я з Чыжоў (?). 2. Соф’я Аляксееўна Пакрыўніцкая (каля 1582) (1-ы муж: Станіслаў Дзевялтоўскі). 3. Марына Зяноўна Зарэцкая (?—пасля 1597; бацька: Зяноў Сямёнавіч Зарэцкі).
Сын: Пётр (каля 1556—паміж 19.10.1619 і 10.7.1620) (з 1-га шлябу).
Падрабязнасці:
Lulewicz Henryk. Stabrowski Wojciech // PSB. 41/3. S. 286—288.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


