Артыкулы: Станіслаў (?—паміж 1431 і 1449)
Станіслаў (?—паміж 1431 і 1449) — дзеяч каталіцкай царквы, біскуп кіеўскі з 1431.
Бацька: Марцін.
Падрабязнасці пра паходжанне і раннюю дзейнасць невядомы.
Вядомы з 1431 як пробашч касцёла ў Брацлаве. Атрымаў 19.11.1431 булу папы рымскага Яўгена IV на Кіеўскае біскупства, захаваўшы за сабой пасаду пробашча. У 1432 знаходзіўся ў Рыме як упаўнаважаны луцкага біскупа Андрэя. Дзейнасць С. як кіеўскага біскупа невядома (у гэты час Кіеў знаходзіўся пад уладай в.кн. Свідрыгайлы, які вёў узброеную барацьбу з Польшчай).
Наступным біскупам кіеўскім быў Мікалай (час і падрабязнасці дзейнасці невядомы), потым — Клеменс (з 1449).
Падрабязнасці:
Wilamowski Maciej. Stanisław // PSB. 42. 1. S. 12—13.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


