Артыкулы: Станіслаў з Будзава (?—?)

Станіслаў з Будзава (?—?) — дзеяч каталіцкай царквы, біскуп кіеўскі ў 1430—1431.

Бацька: Мікалай. Паходзіў, відаць, з Будзава (цяпер Будзева) у Серадзьскай зямлі (Польшча).

Падрабязнасці пра раннюю дзейнасць С. невядомы. Да 1430 святар у Гнезненскай дыяцэзіі. Атрымаў 13.2.1430 булу папы рымскага Марціна V на Кіеўскае біскупства. Дзейнасць С. як кіеўскага біскупа невядома.

Наступным біскупам кіеўскім быў Станіслаў (з 1431).

Падрабязнасці:

Wilamowski Maciej. Stanisław // PSB. 42/1. S. 22—23.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.