Артыкулы: Станкевіч Марцін

Станкевіч Марцін (?—пасля 1765) — дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

З шляхецкага роду герба «Вадвіч» з Ашмянскага павета.

У 1743—1746 вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Люневіле (Lunéville) у Францыі. З 1753 капітан у войску Кароны Польскай. У 1753—1756 суправаджаў у ваяжы па Еўропе Юзафа Салезія Асалінскага. З 1762 маёр у ланавым рэгіменце генерала Антонія Касакоўскага, з 1763 палкоўнік (тытулярны). У 1763 накіраваны паслом у Стамбул, каб дамагчыся спынення татарскіх нападаў на Рэч Паспалітую і інш. Падчас побыту С. ў Стамбуле памёр Аўгуст ІІІ, і магнаты-рэспубліканцы (гетман вялікі каронны Ян Клеменс Браніцкі і інш.) праз С. імкнуліся атрымаць турэцкую дапамогу, каб супрацьдзейнічаць расійскай інтэрвенцыі ў Рэч Паспалітую і абранню на трон Станіслава Панятоўскага. Аднак місія С. не ўдалася, у 1765 ён вярнуўся, быў затрыманы новымі ўладамі. У 1765 адмовіўся ад тытулу палкоўніка, не прыняў прапанову выехаць з місіяй у Англію і служыў, напэўна, у Браніцкага ў Беластоку.

Падрабязнасці:

Czeppe Maria, Łątka Jerzy S. Stankiewicz Marcin // PSB. T. XLII. 2003—2004. S. 195—197.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.