Артыкулы: Смагаржэўскі Ясон


Смагаржэўскі Ясон (3.3.1715—1.11.1788) — дзеяч грэка-каталіцкай царквы, архіепіскап полацкі ў 1762—1780, мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсёй Русі з 1780.

З шляхецкай сям’я герба «Юноша». Бацька: Караль Уладзіслаў Смагаржэўскі (?—да 1733), чашнік, потым войскі ваўкавыскі. Маці: Разалія з Тышкевічаў. Родавыя маёнткі: Вардамічы, Андрэевічы, Лапеніца (Ваўкавыскі павет).

Ахрышчаны 25.12.1715 у лацінскім абрадзе. Хроснае імя невядома. У 1731 паступіў у навіцыят базыльянаў у Быцені. Стаўшы базыльянінам, атрымаў імя Ясон. У 1734 накіраваны ў Грэчаскі калегіум св. Афанасія ў Рыме. З 1740 святар. У 1740 вярнуўся ў ВКЛ, жыў у Супрасльскім і Жыровіцкім манастырах, з 1743 у Варшаўскім манастыры. Пасля ў атачэнні полацкага ерхіепіскапа Фларыяна Грабніцкага. З 1746 адміністратар полацкіх маёнткаў Фларыяна Грабніцкага, які, у сваю чаргу, стаў адміністратарам Кіеўскай мітраполіі, з 1747 яго генеральны афіцыял. Займаўся перабудовай архіепіскапскай рэзідэнцыі ў Струні пад Полацкам (1749). З 1752 каад’ютар полацкага архіепіскапа. У 1752—1758 у Рыме, там у 1758 пасвячоны як епікап віцебскі. З 1758 жыў у Полацку. Займаўся перабудовай Полацкага Сафійскага сабора. Пасля смерці Фларыяна Грабніцкага заняў пасаду архіепіскапа полацкага (18.7.1762). У 1764 удельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Архімандрыт Барысаглебскага манастыра ў Полацку (1767—1775). Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай большпя частка яго епархіі апынулася ў межах Расійскай імперыі. Ад імя духавенства сваёй епархіі 28.9.1772 склаў прысягу Кацярыне ІІ. У кастрычніку 1772 у Пецярбургу у складзе дэпутацыі полацкай шляхты прынёс асабістую прысягу.

Пасля смерці мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсёй Русі Льва Шаптыцкага (24.5.1779) папа Пій VI прызначыў 25.7.1779 Ясона Смагаржэўскага адміністратарам мітраполіі. Ясон склікаў фармальны элекцыйны собор у Седльцах (26.2.1780), на якім яго абрана мітрапалітам кіеўскім, галіцкім і ўсёй Русі. Прымаў 30.5.1780 Кацярыну ІІ у Полацку. Кацярына ІІ не прызнала царкоўнай улады мітрапаліта Ясона на тэрыяторыях, якія ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай былі далучаны да Расіі. Ясон выехаў у Варшаву, дзе атрымаў ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага намінацыю на пасаду мітрапаліта (згода папы наступіла 25.6.1781). Архімандрыт оўруцкі (1782—1788). Пасвяціў 25—26.8.1784 новапабудаваны базыльянскі манастыр у Варшаве. Рэзідэнцыю меў у Радамыслі (Кіеўскае ваяводства), дзе заклаў новы кафедральны сабор, пабудаваў мураваную семінарыю, заклаў паперню. Збіраў кнігі і мапы.

Памёр і пахаваны ў Радамыслі.

Ордэны: св. Станіслава (8.5.1767), Белага Арла (1779).

Падрабязнасці:

Коялович М. Ясон Смогоржевский, полоцкий униатский архиепископ, в последствии униатский митрополит // ЖМНП. 1873. Январь. С. 31—59.

Сапунов А. Витебская старина. Т. V-й. Материалы для истории Полоцкой епархии. Ч. I-я. Составил и издал А.Сапунов. Витебск, 1888. 2, CLXVII, 650, ХХ с., ил.

Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Том второй. 1701—1839. СПб., 1907. VIII, 1631 с.

Еpistolae Jasonis Junosza Smogorzevskyj metropolitae Kioviensis catholici (1780— 1788) / Collegerunt: P. Athanasius G. Welykyj; Exc. D. Ceslaus Sipovič. Romae, 1965. XXXIX, 454 s.

Zięba Andrzej A. Smogorzewski Jason // PSB. T. XXXIX. Warszawa; Kraków, 1999—2000. S. 216—225.

Анішчанка Я.К. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск: Хурсік, 2003. 469 с. (С. 109, 174).

Prokop Krzysztof R. Wiadomości do biografii biskupów oraz opatów i ksień z ziem Rzeczypospolitej Obojga Narodów z osiemnastowiecznej prasy warszawskiej doby saskiej i stanisławowskiej (1729—1795) // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. 2006. T. 86. S. 287—329.

Анищенко Евгений. Сторона неприкаянная. Книга об утрате нашей вольности. Мінск: Выдавецтва Віктара Хурсіка, 2009. 474 с. (С. 79, 81).

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.