Артыкулы: Сільвіус Ян

Сільвіус Ян (Silvius Jan; Джавані Сільвіо дэ Маціё, прозвішча Сікулюс; Giovanni Silvio de Mathio, Siculus (паміж 1465 і 1470, Палерма на Сіцыліі—паміж 7.12.1536 і 8.6.1537) — філолаг, педагог.

З мяшчанскай сям’і. Бацька: Франчэска дэ Маціё.

Вучыўся ў Падуі мовам і праву, там атрымаў ступені магістра вызваленых мастацтваў і доктара абодвух правоў. У 1497 паступіў у Венскі ўніверсітэт, там жа выкладаў. У 1499 пераехаў у Кракаў, займаўся прыватным навучаннем (у т.л. вучыў князя Паўла Гальшанскага). З 1503 выкладаў у Кракаўскім універсітэце грэчаскую мову і літаратуру. Каля 1506 стаў святаром. У 1508 выехаў у ВКЛ, далучыўся да пасольства маршалка гаспадарскага Івана Сапегі ў Маскву. Пасля вяртання зноў выкладаў у 1510—1512 у Кракаўскім універсітэце. Некаторы час працаваў у каралеўскай канцылярыі. У 1518 стаў канонікам у Віленскім капітуле, атрымаў маёнтак Бакшты і дом у Вільні. Удзельнічаў у пасяджэннях капітула, неаднаразова выбіраўся пракуратарам (1520, 1521, 1525, 1526), камісарам і пісарам капітульным. З 1521 апостальскі протанатарыус. У 1522 капітул даручыў С. паправу свайго статута. У 1529 па ініцыятыве Боны С. быў прызначаны настаўнікам 9-гадовага Жыгімонта Аўгуста ў Кракаве. У якасці ўзнагароды арымаў пасады пробашча ў Віцебску (да 31.5.1530) і Лідзе. У 1533 разам з каралеўскім дваром С. прыбыў у Вільню, зноў атрымаў свой дом. У 1534 аслеп.

Падрабязнасці:

Quirini-Popławska Danuta. Silvius (Siculus) Jan // PSB. Т. 37/5. S. 502—504.

Quirini-Popławska Danuta. Działalność Włochów w Polsce w I połowie XVI wieku na dworze królewskim, w dyplomacji i hierarchii kościelnej. Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich Wydawnictwo PAN, 1973. (PAN. Oddział w Krakowie. Prace Komisji Nauk Historycznych. Nr 32). 140 s. (S. 32—34).

Korzeniowski Józef. Zapiski z rękopisów Cesarskiej Biblioteki Publicznej w Petersburgu i innych bibliotek petersburskich sprawozdanie z podróży naukowych odbytych w 1891—1892 i w 1907 r. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1910. XLI, 408 s., il.

Ulewicz Tadeusz. Iter Romano-Italicum Polonorum czyli O związkach umysłowo-kulturalnych Polski z Włochami w wiekach średnich i Renesansie. Kraków: Universitas, 1999.

Pawlikowska-Butterwick Wioletta, Jovaiša Liudas. Vilniaus ir Žemaičių katedrų kapitulų statutai = The Statutes of the Chapters of Vilna and Samogitia. Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2015. 416 s., il.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.