Артыкулы: Сільніцкі Уладзіслаў

Сільніцкі Уладзіслаў (каля 1620—18.2.1692) — дзеяч рымска-каталіцкай царквы.

З шляхецкага роду герба «Даліва». Бацька: Станіслаў Сільніцкі, стольнік люблінскі. Маці: Зоф’я з Мазавецкіх.

Вучыўся ў калегіуме езуітаў у Любліне (?). У 1645 клірык з 4 ніжэйшымі пасвячэннямі, прызначаны канонікам віленскім (дзякуючы пратэкцыі біскупа вармскага Вацлава Ляшчынскага), прыняў святарства. У 1646 прапаведнік кафедральнага касцёла, загадваў бібліятэкай капітула. Пасля ўзяцця Вільні расійскім войскам С. у выгнанні, удзельнічаў у пасяджэннях капітула ў 1657—1661 у Брашэвічах, Берасці, Ружане, Варшаве. Да 1660 прызначаны сакратаром караля Яна ІІ Казіміра. З 1660 канонік у Гнезненскім капітуле. У 1661 прымас Вацлаў Ляшчынскі выслаў С. да канфедэрацыі войска ВКЛ, каб пераканаць яе не маршыраваць на Варшаву. Пасля 1661 прэпазіт у Канецполі. Удзельнічаў у сойме 1673. У 1677, 1681, 1686 намеснік маршалка Каронанга Трыбунала. У 1666 атрымаў годнасць прэпазіта ў Віленскім капітуле. Удзельнічаў у сінодзе Віленскай дыяцэзіі 1669. Каля 1670 стаў пробашчам у Вялікай Бераставіцы. У 1682 віленскі біскуп Мікалай Стафан Пац прызначыў С. генеральным вікарыем. З гэтага часу тытулаваўся суфраганам віленскім і біскупам тэрмапалітанскім, генеральным афіцыялам. Адначасова з 1683 кантар у Віленскім капітуле.

Памёр у Вільні.

Падрабязнасці:

Kumor Bolesław. Silnicki Zbigniew // PSB. Т. 37/5. S. 499—500.

Kurczewski Jan. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowienstwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych. Wilno, 1912. 614 s. (S. 79—80, 210).

Kurczewski Jan. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Część III. Streszczenie aktów kapituły wileńskiej. Wilno, 1916. 608 s.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.