Артыкулы: Слушка / Служка Іван Рыгоравіч
Слушка / Служка Іван Рыгоравіч (?—да 1562) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Астоя». Бацька: Рыгор Амельянавіч Слушка/ Служка (?—пач. 1530-х). Маці: Марына Пятрашкаўна.
У 1534 вёў судовую справу з чарсвяцкім намеснікам Міклашам адносна павіннасцей з маёнткаў і судовую справу з віцебскім мешчанінам Грыдкам Буцькавічам адносна маёнтка Урадоўскага. З 1542 гараднічы кіеўскі; падтрымліваў і рамантаваў Кіеўскі замак. Меў двор у Менскім замку, які згарэў у 1547 разам з яго асабістым архівам.
Стараста любецкі з 1553.
Маёнткі: Арэшкавічы, Сенніца, Новы Двор, Гатава, Пашкавічы, Апочына.
Жонка: Багдана з Лозкаў (да 1520—да 25.1.1590) (бацька: Андрэй Барысавіч Лозка (?—пасля 17.1.1533), войскі берасцейскі).
Сыны: Мікалай (да 1540—каля 1583); Іван.
Дочкі:
Ганна (1-ы муж: Мальхер Кірыкавіч; 2-і муж: Павел Кавячынскі; 3-і муж: Юрый Мікалаевіч Зяновіч (?—29.9.1583), кашталян полацкі, смаленскі, стараста чачэрскі, прапойскі, лепельскі, дзісенскі).
Раіна (муж: Марцін Палецкі (?—да 28.1.1588), гаспадарскі сакратар і маршалак, дзяржаўца эйшышскі).
Соф’я (?—пасля 1605) (муж: князь Багдан Андрэевіч Лукомскі(?—1591), суддзя земскі аршанскі, маршалак аршанскі).
Падрабязнасці:
Sadkowska Czesława. Genealogia rodu Słuszków i ich archiwum. (Szkic genealogiczno-archiwalny) // Archeion. LII. Warszawa, 1969. S. 57—81.
Спиридонов Михаил. Архивы шляхты Беларуси в XVI веке // Архівы і справаводства. 2000. 4. С. 101—104, ил.
Чарняўскі Фёдар. Уводзіны ў генеалогію рода Служкаў-Амельянавічаў // Герольд Litherland. 2019. № 21. С. 15—23.
Чарняўскі Ф.В. Сямейна-роднасныя сувязі і ўладанні гараднічага кіеўскага Івана Рыгоравіча Служкі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 17. Мінск: НГАБ, 2019. 332 с., іл. (С. 271—284).
Пазднякоў В.С. Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: валасныя граматы. Крыніцазнаўчы дапаможнік. Мінск: БелНДІДАС, 2021. 420 с., іл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


