Артыкулы: Слушка / Служка Крыштаф Мікалаевіч

Слушка / Служка Крыштаф Мікалаевіч (?—да 8.8.1617) — дзяржаўны дзеяч, ваявода вендэнскі з 1607.

З шляхецкага роду герба «Астоя». Бацька: Мікалай Іванавіч (да 1540—каля 1583), стараста крычаўскі і алучыцкі. Маці: Эльжбета (Гальшка) з Кмітаў (?—паміж 1609 і 1613) (бацька: Ян Кміта (?—1567), маці: Соф’я з Осцікаў). Браты: Мікалай (?—1598), ротмістр; Аляксандр Слушка (каля 1580—ліпень 1647), кашталян менскі ў 1618—1628, жамойцкі ў 1628—1633, ваявода менскі ў 1633—1638, новагародскі ў 1638—1642, троцкі з 1642.

У маладосці 12 год правёў на двары імператара Рудольфа ІІ. З 1693 у ВКЛ, удзельнічаў у падзеле бацькавых маёнткаў.

Падсудак земскі менскі ў 1600—1602. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1699, 1607, 1610, 1615 (маршалак). Дзякуючы шлюбу з Соф’яй з Валовічаў зрабіў кар'еру. У 1607 прызначаны на пасаду ваяводы вендэнскага. У 1616 уключаны ў каралеўскую камісія для расследавання нападаў праваслаўных мяшчан Менска на ўніятаў[1]. Значнага ўдзелу ў палітычным жыцці не адыгрываў.

Вызнаваў кальвінізм.

Маёнткі: Новы Двор, Арэшкавічы, Гатава, Датнікі, Калядзічы, Ботчычы, Корсакавічы, Каралішчавічы, Дукорка, Заазер'е, Ушанка, Клімавічы, Мачулішчы, Літвінскае, Мотарава (Менскі пав.), Цяпіна (Полацкае ваяв.), Скрыгалаў (Мазырскі пав.), Мухаедавічы, Апочын (Кіеўскае ваяв.).

Жонка 1-я: Ганна з Трызнаў (бацька: Ян Трызна). Мелі сына Мікалая Казіміра, дачок Ефрасінню, Цэцылію.

Жонка 2-я: Соф’я з Валовічаў (шлюб 1604) (?—да 7.2.1620) (бацька: Міхаіл Рыгоравіч Валовіч (?—каля 1583), стараста слонімскі; маці: Гальшка з Глябовічаў) (1-ы муж: Андрэй Завіша (?—1604), падскарбі земскі ВКЛ).

Сыны: Мікалай Казімір / Крыштаф (?—да 11.6.1638); Рэміян Юрый (?—пасля 1647); Рафал Аляксандр (Крыштаф?) (?—да 1667).

Падрабязнасці:

Nagielski Mirosław. Słuszka Krzysztof // PSB. T. XXXIX/1. Z. 160. Warszawa; Kraków, 1999. S. 151—152.

Sadkowska Czesława. Genealogia rodu Słuszków i ich archiwum. (Szkic genealogiczno-archiwalny) // Archeion. LII. Warszawa, 1969. S. 57—81.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Чарняўскі Ф.В. Жыццяпіс і сямейна-роднасныя сувязі падсудка земскага Менскага ваяводства Крыштафа Служкі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 16. Мінск: НГАБ, 2018. 356 с., іл. (С. 294—303).

© Валерый Пазднякоў, 2025


[1] Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии. Ч. 2. С. 102. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.