Артыкулы: Слушка / Служка Мікалай Іванавіч

Слушка / Служка Мікалай Іванавіч (да 1540—каля 1583) — дзяржаўны дзеяч.

З шляхецкага роду герба «Астоя». Бацька: Іван Рыгоравіч Служка / Слушка (?—да 1562), гараднічы кіеўскі, стараста любецкі; маці: Багдана Андрэеўна з Лозкаў.

З дзяцінства знаходзіўся на гаспадарскай службе, каморнік (1559), дваранін (1561, 1568). Пасля на службе ў Радзівілаў.

У 1567 удзельнічаў у справе пра нявыплату падаткаў з маёнткаў памерлага бацькі жонкі — Яна Войцехавіча Кміты.

У 1568 і 1578—1579 удзельнічаў у справе пра ўкрывацельства беглых падданых кн. Лукаша Баляславіча Свірскага.

Стараста (дзяржаўца) крычаўскі і алучыцкі (з 1577)

Маёнткі: Гатава (Менскае ваяв.), Свержань (Новагародскае ваяв.), Цяпіна (Полацкае ваяв.), Скрыгалава (з 1568, Мазырскі пав.).

Вызнаваў кальвінізм.

Жонка (шлюб да 1565): Альжбета (Гальшка) з Кмітаў (?—паміж 1609 і 1613) (бацька: Ян Кміта (?—1567), маршалак гаспадарскі, дзяржаўца вількамірскі і анікштынскі; маці: Соф’я з Осцікаў).

Сыны: Мікалай (каля 1560—1596); Крыштаф (каял 1560—1590-я); Аляксандр (каля 1580—ліпень 1647), кашталян менскі ў 1618—1628, жамойцкі ў 1628—1633, ваявода менскі ў 1633—1638, новагародскі ў 1638—1642, троцкі з 1642.

Дочка: Ганна (муж: Энах Мацеевіч Кавячынскі (?—1630), падкаморы менскі.

Падрабязнасці:

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 531 (1567—1569). Viešųjų reikalų knyga 9 / Parengė: Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis. Vilnius: Žara, 2001. 279 p.

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 272 (1576—1579). Кніга судовых спраў № 58. (Копія канца XVI ст.) / Падрыхтаваў А.А.Мяцельскі. Мінск: Беларуская навука, 2015. 437 с., іл.

Lietuvos Metrika (1559—1563). 40-oji Teismų bylų knyga (XVII a. pradžios kopija) = Литовская Метрика (1559—1563). 40-я книга судных дел / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė, rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2015. XXXII, 467 p., pav.

Sadkowska Czesława. Genealogia rodu Słuszków i ich archiwum. (Szkic genealogiczno-archiwalny) // Archeion. LII. Warszawa, 1969. S. 57—81.

Чарняўскі Ф.В. Сям’я і ўладанні старасты крычаўскага і алучыцкага Мікалая Іванавіча Служкі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 18. Мінск: НГАБ, 2020. 362 с., іл. (С. 289—297).

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.