Артыкулы: Сматрыцкі Мялецій

Сматрыцкі Мялецій (хроснае імя Максенцый/ Максім; каля 1577—снежань 1633) — дзеяч праваслаўнай, потым грэка-каталіцкай царквы, рэлігійны пісьменнік. Архіепіскап полацкі ў 1620—1628 (праваслаўны), тытулярны архіепіскап іерапалітанскі ў 1631—1633 (грэка-каталіцкі).
З шляхецкага (?) роду. Бацька: Герасім Данілавіч Сматрыцкі (?—1594) — дзеяч праваслаўнай царквы, рэктар Астрожскай школы.
Вучыўся ў Астрожскай школе, у канцы 1590-х гг. — у Віленскай акадэміі езуітаў. Каб прадухіліць каталіцкі ўплыўна сына, бацькі накіравалі С. на вучобу ў нямецкія пратэстанцкія ўніверсітэты ў абозе праваслаўнага князя Багдана Багданавіча Саламярэцкага (Лейпцыг, Вітэнберг, Уроцлаў, Нюрнберг і інш.). Пасля вяртання С. асеў у Вільні, дзе ў 1610 праваслаўнае брацтва пры манастыры Святога Духа выдала яго палемічны твор у абарону праваслаўнай царквы супраць каталіцкага і ўніяцкага наступу «ΘΡΗΝΟΣ to iest Lament iedyney ś. Powszechney Apostolskiey Wschodniey Cerkwie» («Трэнас, гэта значыць Лямант адзінай святой усеагульнай апостальскай усходняй царквы», пад псеўданімам Тэафіл Артолаг). Кароль Жыгімонт ІІІ з вайсковага лагера з-пад Смаленска загадаў 1.4.1610 арыштаваць аўтара і друкароў, а кнігу спаліць. Выдавец Лявонцій Карповіч быў зняволены, а С. пазбег пакарання. Пасля, відаць, служыў у князёў Саламярэцкіх. Каля 1615 у Вільні па ініцыятыве брацтва С. пачаў працу над двума вялікімі творамі: перакладам на беларускую мову «Евангелля вучыцельнага» і граматыкай царкоўнаславянскай мовы. Працы былі надрукаваны ў Еўі пад Вільняй у 1616 і 1618 (2-е выданне 1619), куды была перанесена праваслаўная брацкая друкарня.
Паміж 1616 і 1618 С. прыняў манаства ў Віленскім манастыры Св. Духа. Увосень 1620 пасланы ў Кіеў на вітанне ерусалімскага патрыярха Феафана, які вяртаўся з Масквы. Феафан насуперак дзяржаўным уладам высвяціў для праваслаўных Рэчы Паспалітай 7 епіскапаў, у тым ліку С. на Полацкае архіепіскапства. Хутка пасля С. быў абраны архімандрытам Віленскага Святадухава манастыра на месца памерлага Лявонція Карповіча. На яго пахаванні С. зрабіў казанне, надрукаванае на беларускай і польскай мовах (1620). Напісаў некалькі твораў у абарону нова пасвячоных епіскапаў.
У 1623—1625 С. зрабіў паездку ў Святую Зямлю, наведаў Канстанцінопаль, Ерусалім, Віфліем і інш. У ходзе паездкі С. разуверыўся ў праваслаўі. Па прыездзе далучыўся да грэка-каталіцкай царквы, спачатку схавана. З 1627 архімандрыт Дзярманскага манастыра. Удзельнічаў у праваслаўных сінодах у Кіеве ў 1627 і 1628. На сінодзе 1628 кніга С. «Апалогія», у якім крытыкавалася праваслаўная царква, была асуджаны. С. напісаў шэраг прац у абарону сваіх уніяцкіх поглядаў: «Пратэстацыя супраць сабора» (1628), «Парэнэсіс, або Напамінанне» (1629), «Ексэнтэсіс, або Экспастуляцыя» (1629). Удзельнічаў у арганізацыі супольнага сінода ўніятаў і праваслаўных у Львове ў 1629 (аднак праваслаўныя не прыбылі). У 1631 ад папы рымскага Урбана VIII С. атрымаў сан архіепіскапа іерапалітанскага.
Памёр у Дзермані.
Творы:
ΘΡΗΝΟΣ to iest Lament iedyney ś. Powszechney Apostolskiey Wschodniey Cerkwie... przez Theophila Orthologa...W Wilnie, 1610.
Евангелие учительное (Еўе, 1619; 2-е выд. Кіеў, 1637).
Грамматіки Славенския правилное Cvнтагма… Мелетія Смотриского… [Еўе], 1618.
Грамматіки Славенския правилное Cvнтагма… Мелетія Смотриского… В Евю, 1619.
Казанъе на честный погребъ пречестного и превелебного мужа, господина и отца… Леонтія Карповича... В Вильни, 1620.
Kazanie na znamienity pogrzeb przezacnego у przewielebnego Męża Pana у Oyca Leontego Karpowicza... przez Meleciusza Smotriskiego pokorne(g)o archiepiskopa połockie(g)o... odprawowane. W Wilnie, 1620.
Weryfikacja niewinności i omylnych po wszytkej Litwie i Białej Rusi rozsianych, żywot i uczciwe cnego narodu Ruskiego o upad przyprawić zrządzonych nowin pod miłościwą pańską i ojcowską najwyższej i pierwszej po Panu Bogu narodu tego zacnego zwierzchności i brzegu wszelkiej sprawiedliwości obronę podane chrześciańskie uprzątnienie (два выданні ў 1621).
Obrona Weryfikacjej, od obrazy Maiestatu krola Jego Miłości czystey, honor у reputacię ludzi zacnych, duchownych у świetskich zachowującey, przez script «Sowita Wina» nazwany, od zgromadzenia cerkwie Św. Тгоусе wydany, o obrazie Maiestatu Krola Jego Mości honoru у reputaciey ludzi zacnych, duchownysh у świetskich, pomowiony. Wydana przez zakonniki monasterza wileńskiego cerkwie Św. Ducha, w Wilnie... 1621.
Elenchus pism uszczypliwych, przez zakonniki zgromadzenia wileńskiego Św. Troyce wydanych, napisany przez zakonniki cerkwie Zejscia Św. Ducha (1622).
Justificacia niewinności do najwyższej i pierwszej po Panu Bogu swej zwierchności i zarządzona od nowo legitime podniesionej hierarchiej ś. Cerkwie Ruskiej (1623).
Supplicatia do przeoświeconego i jaśnie wielmożnego przezacney Korony Polskiey y Wielkiego Księstwa Litewskiego oboiego stanu duchownego i świeckiego senatu, w roku tym teraźniejszym 1623 do Warszawy na sejm walny przybyłego. Od obywatelow koronnych y Wielkiego Księstwa Litewskiego wszystkich wobec, i każdego z osobna: ludzi zawolania szlacheckiego, religiey starożytney graeckey, posłuszeństwa wschodniego (1623).
Consideratiae, abo Uważania szesciu róznic miedzy Cerkwią Wschodną y Zachodną ze strony wiary zaszłyc (Львоў, 1628).
Apologia peregrinatiey do kraiów wschodnych, przez mie, Meletiusza Smotrzyskiego, M. D. archiepiskopa Połockiego, episkopa Witepskiego y Mscisławskiego, archimandrytę Wileńskiego y Dermańskiego, roku P. 1623 y 24 obchodzoney, przez fałszywą bracią słownie y na pismie spotwarzoney, do przezacnego narodu ruskiego oboiego stanu duchownego i swietskiego sporządzona y podana. A. 1628, Augusti die 25, w monasteru Dermaniu.
Protestatia przeciwko soborowi w tym roku 1628. we dni Augusta miesiąca, w Kijowie w monasteru Pieczerskim obchodzonemu, uczyniona przez ukrzywdzonego na nim Meletiusa Smotrziskiego, nuncupowanego archiepiskopa Połockiego, episkopa Witebskiego y Mścisławskiego, archimandrytę wileńskiego y dermańskiego, do przezacnego narodu ruskiego. W Dermaniu roku Bożego 1628.
Paraenesis, abo Napomnienie od w Bogu wielebnego Meletiusza Smotrzyskiego, rzeczonego archiepiskopa Połockiego, episkopa Witepskiego y Mścisławskiego, archimandrytę wileńskiego y dermańskiego, do przezacnego bractwa Wileńskiego, cerkwie Św. Ducha, a w osobie iego, do wszystkiego tey strony narodu ruskiego uczynione, anno 1628. Decembri 12.
Exęthesis, abo Expostulatia, to iest Rosprawa miedzy Apologią y Antidotem o ostanek błędow, haereziy y kłamstw Zyzaniowych, Philaletowych, Orthologowych y Klerykowych uczyniona. Przez ... Meletiusza Smotrzyskiego... Anno Domini 1629, Aprilis 3.W monasteru Dermaniu.
Грамматика. Москва: Печатный двор, 2 февраля 1648.
Verificatia niewinności // Архив Юго-Западной России. Ч. I. T. VII. Киев, 1887. С. 279—344.
Obrona verificaciey // Архив Юго-Западной России. Ч. I. T. VII. Киев, 1887. С. 345—442.
Elenchus // Архив Юго-Западной России. Ч. первая. T. VIII, вып. 1-й. Киев, 1914. С. 597—673.
Смотрицький Мелетiй. Граматика / Пiдг. факс. видання та дослiдження пам'ятки В.В. Нiмчука. Київ, 1979. (Пам'ятки української мови XVII ст.).
Грамматики Лаврентия Зизания и Мелетия Смотрицкого / Составитель Е.А.Кузьминова. М.: Издательство МУ, 2000. 527 с. (С. 129—517).
Collected works of Meletij Smotryc’kyj / Harvard Library of Early Ukrainian Literature: Texts: Volume I. Cambridge (Massachusetts): Harvard University, 1987.
The Jevanhelije učytelnoje of Meletij Smotryc’kyj / Harvard Library of Early Ukrainian Literature: Texts: Volume II. Cambridge (Massachusetts): Harvard University, 1987.
Грамматика
Падрабязнасці:
Frick David A. Smotrycki Maksym (Maksenty), imię zakonne Melecjusz (Meletij) // PSB. 39/4. S. 356—362.
3асадкевич Н.А. Мелетий Смотрицкий, как филолог. Одесса: Типография П.Францова, 1883. IV, 206 с.
Осинский А.С. Мелетий Смотрицкий, Архиепископ Полоцкий. Киев: Типография Акционерного Общества «П.Барский в Киеве», 1912. 155 с.
Прокошина Е. Мелетий Смотрицкий. Минск: Наука и техника, 1966. 158 с.
Kułak K. Psychologia nawrócenia z prawosławia na katolicyzm Melecjusza Smotryckiego. Białystok, 1984.
Яременко П.К. Мелетий Смотрицкий Жизнь и творчество. Киев: Наукова думка, 1986. 158 с.
Короткий В.Г. К биографии Мелетия Смотрицкого // Русская литература. 1982. № 2. С. 182—184.
Короткий В.Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого. Мн.: Наука и техника, 1987. 192 с., ил.
Кароткі У.Г. Беларуская літаратура і гісторыя. Мн.: БДУ, 2013. 211 с., іл.
Frick D.A. Meletij Smotryc’kyj. Cambridge (Massachusetts): Harvard University Press, 1995.
Кралюк П.М. Духовнi пошуки Мелетiя Смотрицького. К., 1997.
Кралюк Петро. Мелетій Смотрицький і украïнське духовно-культурне відродження кінця XVI—початку XVII ст. Острог: Видавництво Національного університету «Острозька академія», 2007. 206 с., ил.
Кралюк П.М., Щепанський В.В., Якубович М.М. «Тренос» Мелетiя Смотрицького в дискурсi захiдноï фiлософськоï думки. К., 2015.
Kempa Tomasz. Nieznany list Melecjusa Smotryckiego (do Adama Chreptowicza) // Nasza Przeszłość. 2004. T. 102. S. 427—448.
Kempa Tomasz. Melecjusz Smotrycki contra król Zygmunt III w sprawie wyświęcenia prawosławnych władyków przez patriarchę Teofana III (publikacja nieznanych źródeł) // Latopisy Akademii Supraskiej. 10. 2019. S. 25—40.
Неменский О.Б. Особенности этнической самоидентификации Мелетия Смотрицкого // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна: ГрДУ, 2007. С. 304—309.
Неменский О.Б. Формы русской идентичности у Мелетия Смотрицкого // Славяне и их соседи. Вып. 12. М.: Индрик, 2008. С. 305—316.
Бабич С. Творчiсть Мелетiя Смотрицького в контекстi раннього украïнського бароко. Львiв: Свічадо, 2009. (Львівська медієвістика. Вип. 2). 180 с.
Дзюкава Э.Ю. «Апалогія» Мялеція Сматрыцага (1628) як паломніцкі тэкст: ідэйна-мастацкія асаблівасці твора // Веснік БДУ. Сер. 4. 2009. № 3. С. 11—15.
Левшун Любовь. Представления о жизни и смерти в умозрениях Леонтия Карповича и Мелетия Смотрицкого // Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės kalbos, kultūros ir raštijos tradicijos. Vilnius, 2009. (Bibliotheca Archivi Lithuanici 7). 447 p., pav. (С. 169—177).
Рымко В.Г. Матэрыялы аб Полацкіх архіепіскапах Ясафаце Кунцэвічы і Мялеціі Сматрыцкім на старонках Беларускіх епархіяльных ведамасцей другой паловы XIX—пачатку XX ст. // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Зборнік навуковых артыкулаў ІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ) (Полацк, 17—18 красавіка
Паршина А.П. Мелетий Смотрицкий и редакторское ремесло XVII в. // Матэрыялы ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі XI—пачатку ХХ ст.». Мінск, 16—17 красавіка 2015 г. Мінск: НББ, 2015. С. 219—224.
Неменский О.Б. Восточное путешествие Мелетия Смотрицкого // Славянский альманах. 2016. № 4. С. 46—55.
Вардомацкий Л.М. Письмо М.Смотрицкого от 14 августа 1628 года: лингвистический аспект // Ученые записки УО «ВГУ им. П.М.Машерова». Том 29. Витебск, 2019. С. 119—124.
Бортнік І.А. Грамадска-палітычныя ідэі ў творах полацкага архіепіскапа Мялеція Сматрыцкага ў 1621—1623 гг. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы VІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2022 г.). Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2022. С. 25—43.
Веремеев С.Ф. История греко-католической церкви в Беларуси в биографиях её иерархов. Мн.: Альфа-книга, 2024. 336 с.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


