Артыкулы: Солтан Аляксандравіч
Солтан Аляксандравіч (хроснае імя Аляксандр, зваўся таксама Солтан Солтанавіч, Салтан) (?—паміж 14.5.1494[1] і 25.6.1495[2]) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, падскарбі дворны, маршалак гаспадарскі, намеснік слонімскі, новагародскі, бельскі.
Бацька: Аляксандр/ Солтан Юр’евіч (?—пасля 14.9.1454), падскарбі гаспадарскі (земскі) вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1443—1453. Браты: Міхаіл; Андрэй/ Андрушка Аляксандравіч (?—да 21.6.1498); Іван/ Івашка Аляксандравіч (?—пасля 10.8.1487); Юрый Аляксандравіч (?—пасля 1488).
У маладосці пры двары Казіміра Ягелончыка. У 1467—1469 падарожнічаў па Еўропе. Падарожны ліст даў яму в.кн. Казімір 20.4.1467 у Гародні. У канцы 1467 быў пры двары імператара Фрыдрыха ІІІ, ад якога атрымаў ліст на далейшы шлях (1.12.1467, Нойштад). Быў у Італіі, пры двары неапалітанскага караля Фердынанда І у Пацуолі. Увесну 1468 у Рыме. Быў прыняты папам Паўлам ІІ у ўнію (без паўторнага хрышчэння), атрымаў копію акта Фларэнтыйскай уніі 1439 і ліст на шлях да Ерусаліма (15.3.1468). У Ерусаліме быў прыняты ў ордэн Панскай Труны. У снежні 1468 пры двары міланскага кн. Галеаца Марыі Сфорцы. Потым пры двары кастыльскага караля Генрыха IV, партугальскага караля Альфонса V, французскага караля Людовіка ХІ (г. Тур), бургунскага герцага Карла Смелага (атрымаў тытул радцы і шамбяляна 24.5.1469), англійскага караля Эварда IV (атрымаў залаты рыцарскі ланцуг 4.6.1469).
Падскарбі дворны з 1476. З гаспадаром быў летам 1476 у Марыенбургу, у 1477—1478 — у розных мясцінах у Польшчы. Маршалак гаспадарскі прынамсі з 1482 і да смерці. Намеснік (дзяржаўца) у Слоніме (1483—1490), Новагародку (1486), Бельску на Падляшшы (1492—1494), Здзітаве (?—?).
Паводле сведчання кракаўскага каноніка Яна Сакрана, С.А. ездзіў у Рым да папы Паўла ІІ (1464—1471), таксама да папы Сікста IV (1471—1484), на гэты раз са сваім братам Іванам[3].Быў адным з аўтараў ліста царкоўных і свецкіх паноў ВКЛ да папы Сікста IV (14.3.1476) з пацвярджэннем уніі з рымскім касцёлам («Благородныи мужъ панъ Солтанъ Александръ великославныи рыцеръ Божіа Гробу и ушъпанскии златаго стрыха носытель подскарбіи великославнаго двору пресвѣтлаго короля Казимира»).
У кан. 1485—пач. 1486 разам з пісарам гаспадарскім Пятрашкам быў паслом да масковўскага в.кн. Івана ІІІ для падтрымкі цвярскога в.кн. Міхаіла Барысавіча і развязання прыгранічных спраў[4]. Пасля смерці в.кн. Казіміра (1492) разам з луцкім біскупам Янам Пудэлкам быў паслом ад паноў-рады і каралевіча Аляксандра да польскіх паноў[5].
Быў калятарам царквы і манастыра ў Троках[6]. Пабудаваў царкву ў Вільні, прыдзел Благавешчанскі да Прачысценскага сабора, які стаў родавай пахавальняй Солтанаў, царкву ў сваім маёнтку[7].
Маёнткі атрымаў ад в.кн. Казіміра: сенажаці на р. Шашоні[8], стаў на р. Льсна (Лясная)[9], ад в.кн. Аляксандра: Жыровічы (20.3.1493)[10]. Меў Воўчын (каля Берасця)[11], Нясвіж (Салтанаўшчына)[12], Шашкіні (пад Вільняй), двор Вербскі, Руднікі (Дарагічынскі павет)[13], ф. Юрцаў (?, каля Смалян)[14].
Па заказе С.А. былі напісаны кнігі:
1. Псалтыр з тлумачэннямі Феадарыта Кірскага (ГИМ. Барс. № 97). Створана ва Уладзіміры ў 1471 або 1477 «повелением пана Солтана, нареченаго въ святемь крещении Александра Александрович», «Сия книга Псалтырь Толковыи пана Солтановь сына пана Олександра подскарьбьего литовьского…»[15]. Кніга захоўвалася ў Жыровіцкім манастыры.
2. Апостал з тлумачэннямі (2 часткі: БАН 31.3.24; РГБ. Егор. № 54). У 1489/90 уладальнік рукапісу «Александръ Александрович, моршалко господаря короля дворныи» ўклаў кнігу ў Троіцкі манастыр у Вільні[16].
3. Мінея на сакавік і красавік (LMAVB. Rankraščių skyrius. F-19-161). Напісана ў 1487 г. (у калафоне: «повелѣніемь и желаніемъ пана Солтана, короля его м(и)лости маршалка литовськаго, нареч(е)ннаго въ с(вя)тѣмь кр(е)щеніи Александръ, с(ы)нъ пана Александра, подскарбьего земли Литовьскыя»), захоўвалася ў Жыровіцкім манастыры[17].
4. Мінея на май і чэрвень (РГАДА. Ф. 181. Ед. хр. 442). Напісана ў 6996 г. (1.9.1487—31.8.1488, у калафоне: «повелѣніемь и желаніемь пана Солтана, короля его м(и)л(ос)ти маршалка литовьскаго, нареч(е)ннаго въ с(вя)тѣмь кр(е)щеніи Александръ, с(ы)нъ пана Александра, подскарбьего земли литовьскыя»), захоўвалася ў Жыровіцкім манастыры[18].
5. Пролаг на сакавік—жнівень (LMAVB. Rankraščių skyrius. F-19-100). Напісаны ў 7004 г. (1.9.1495—31.8.1496, у калафоне: «желаніем пана Солтана Солтановича, намѣстника бѣл(ь)скаг(о)»), захоўваўся ў Супрасльскім манастыры[19].
Жонка: N (памылкова: Васіліса з Храптовічаў, сястра маршалка гаспадарскага Яна Літавора Храптовіча).
Сын: Аляксандр Солтанавіч(?—пасля 30.6.1554).
Крыніцы:
АЗР. 1. 102, № 81; 109, № 89; 116—117, № 101.
АЛМ.1.1.19, 73.
Сборник Муханова. М., 1836. IV, IX, 262, XXX, 14 с. (№ 33. С. 54).
Skarbiec dyplomatów papiezkich, cesarskich, królewskich, książecych, uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśnienia dziejów Litwy, Rusi litewskiej i ościennych im krajów. Zebrał i w treści opisał Ignacy Daniłowicz. Tom II. Wilno, 1862. 370 s. (№ 2028. S. 223).
Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского Учебного Округа. Том шестой. Вильна, 1869. № 1. С. 1—2.
Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Том тридцать пятый. Памятники дипломатических сношений древней России с державами иностранными. Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. Том I. (с 1487 по 1533 год). / Изданы под редакциею Г.Ф.Карпова. СПб., 1882. VI, XXII, 869 с., 88 стб.
Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. Wydane nakładem właściciela pod kierownictwem Z.L.Radzimińskiego, przy współudziale P.Skobielskiego i B.Gorczaka. Tom I. 1366—1506. We Lwowie, 1887. XXIX, 204 s., 3 tabl. (№ 91. S. 87; № 138. S. 240—241).
Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том двадцатый. Литовская Метрика. Том первый. VII, 50 c., 1566 стб., 258, IV с., ил. СПб., 1903. (Стб. 77, 565, 679, 868—871, 941—942, 976, 1160—1161, 1164).
Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том двадцать седьмой. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть первая: Книги записей. Том первый. СПб., 1910. IX, 38 с., 872 стб., 150, [2], II с., ил. (Стб. 183, 200, 203, 231, 292, 295, 306, 538—539).
Kutrzeba Stanisław, Fijałek Jan X. Kopiarz rzymski Erazma Ciołka z pocz. wieku XVI-go // Archiwum Komisji Historycznej. Seria 2. Tom I. W Krakowie: Nakładem Polskiej Akademji Umiejętnosci. 1923. 635 s. (S. 74—75).
Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). 771 s. (№ 400. S. 460—461).
Rachunki królewskie z lat 1471—1472 i 1476—1478 / opracowali: S.Gawęda, Z.Perzanowski, A.Strzelecka. Wrocław; Kraków: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1960. XXI, 308, [2] s.
Pergamentų katalogas / Sudarė R.Jasas. Vilnius: Lietuvos TSR Mokslų Akademijos Centrinė biblioteka, 1980. = Каталог пергаментов / Составил Р.Ясас. Вильнюс, 1980. 617 p. (№ 549. Р. 217).
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 5 (1427—1506). Užrašymų knyga 5 / Parengė Algirdas Baliulis, Artūras Dubonis, Darius Antanavičius. = Литовская Метрика. Книга 5. Книга записей 5. (1427—1506). Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2012. 584 p., pav.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 6 (1494—1506). Užrašymų knyga 6 / Parengė Algirdas Baliulis. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2007. 516 p.
Lietuvos Metrika (1555—1558). 37-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1555—1558). 37-я книга судных дел / Parengė: Irena Valikonytė, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2010. XXXI, 313 p., pav.
Падрабязнасці:
Lulewicz Henryk. Sołtan Aleksandrowicz// PSB. T. 40/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 341—343.
Aleksander Sołtan, Szambelan Karola Zuchwałego i Kawaler Złotego Runa // Przegląd Poznański. 1862. T. 33. № 18. S. 65—80.
Белецкий А.В. Родопроисхождение Западнорусского Митрополита Иосифа II Солтана. (Оттиск из №№ 44, 45 и 46 «Лит. Епарх. Ведом.»). Вильна, 1895. 42 с.
Бучинський Богдан. Змаганя до унїї руської церкви з Римом в роках 1498—1506 // Записки Українського наукового товариства в Київі. Книга IV. Київ, 1909. С. 100—136; Книга V. Київ, 1909. С. 61—87; Книга VI. Київ, 1909. С. 5—53.
Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 175—249.
Sołtan A. Aleksander Sołtan „consiliarius” i „cambellanus” Karola Zuchwałego, kawaler Zlotego Runa // Litwa i Ruś. 1913. R.2. Z. 10, 11, 12. S. 108—113.
Chodynicki Kazimierz. Kościół prawosławny a Rzeczpospolita Polska. Zarys historyczny 1370—1632. Warszawa: Kasa imienia Mianowskiego — Instytut Popierania Nauki, 1934. XXI, 632 s.
Trimonienė Rita. Aleksandras Soltanas — XV a. Piligrimas // Mokslas ir gyvenimas. 1991. Nr2. P. 12—13.
Trimonienė Rita. Vakarų Europas valdovų rekomendaciniai raštai Lietuvoe Didžiojo Kunigaikščio Kazimiero dvariškiui Aleksandro Soltano politinės veiklos štrichai // Lietuvos istorijos studijos. 3. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1996. 184 p. (P. 101—119).
Halecki Oskar. Od unii florenckiej do unii brzeskiej. T. 1—2. Lublin, 1997. (=Biblioteka Europy Środkowo-Wschodniej 4).
Banionis E. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės pasiuntinybių tarnyba XV—XVI amžiais. Vilnius, 1998.P. 205.
Paravicini A. u. W. “Alexander Sołtan ex Lithuania, ritum Grecorum sectans”. Eine ruthenisch-polnische Reise zu den Höfen Europas und zum Heiligen Land 1467—1469 // Zwischen Christianiesierung und Europäisierung [...] Festschrift für Peter Nitsche zum 65. Stuttgart, 1998. S. 367—401.
Флоря Б.Н. Попытка осуществления церковной унии в Великом княжестве Литовском в последней четверти XV—начале XVI века // Славяне и их соседи. Выпуск 7. Межконфессиональные связи в странах Центральной, Восточной и Юго-Восточной Европы в XV—XVII веках. М.: Наука, 1999. С. 40—81.
Korczak Lidia. W kręgu litewskich zwolenników unii kościelnej w drugiej połowie XV wieku // Polska i jej sąsiedzi w późnym średniowieczu. Kraków: Towarzystwo Naukowe «Societas Vistulana», 2000. 434 s. (S. 323—332).
Самодурова Ю.С. Редакционная принадлежность Бельского Стишного пролога (на март–август) 1496 г. // Исследования по истории Восточной Европы = Studia Historica Europae Orientalis. Выпуск 3. Мн.: РИВШ, 2010. С. 255—264.
Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад—структура—улада. Смаленск: Інбелкульт, 2014. 385 с.
Заторський Назар о. «Послання Мисаїла до папи Сикста IV» 1476 року: реконструкція архетипу. Львів: УКУ, 2018. («Київське християнство». Том 15). 587 с., іл.
Zatorskyy Nazar. Alexander Soltan, aurei velleris hispanici obsaervator: origins of the misconception and possible solutions of the problem // Україна—Польща: історична спадщина і суспільна свідомість. Вип. 9. Львів, 2016. 340 с. (P. 217—228).
Астахов М.А. Загадочный испанский орден литовского шляхтича XV века // Средние века. 2019. Т. 80. № 1. С. 159—183.
Барэйша Юрый. Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагародку (1382—1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2021. 640 с., iл.
Корогодина М.В. Толковый Апостол Александра Солтана // Slověne. 2022. Vol. 11. № 2. C. 92—124.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom VI. Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie. XV—XVIII wiek / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk, Andrzej Haratym. Warszawa: Instytut Historii PAN, 2024. 524 s.
© Валерый Пазднякоў, 2025
[1] РИБ.27.539.
[2] LM.6. № 110. P. 111. (АЛМ.1.1.73).
[3] Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 191—192.
[4] LM.4. № 128. P. 138—139; № 136. P. 145.
[5] LM.5. № 270—272. P. 175—177.
[6] Ostatnie Stebelskiego prace. S. 378.
[7] СИРИО.35.211.
[8] LM.4. № 70. P. 113.
[9] LM.4. № 83. P. 117.
[10] Ostatnie Stebelskiego prace. S. 377.
[11] РИБ.20.871—876.
[12] РИБ.20.871—876.
[13] LM.6. № 110. P. 111.
[14] АСД.4.305.
[15] Сергеев А.Г. Об уточнении датировки Толкового Апостола БАН 31.3.24 // Материалы и сообщения по фондам Отдела рукописей БАН. Вып. 7. СПб.: БАН, 2019. 568 с., ил. (С. 245—248, ил.).
[16] Сергеев А.Г. Об уточнении датировки Толкового Апостола БАН 31.3.24 // Материалы и сообщения по фондам Отдела рукописей БАН. Вып. 7. СПб.: БАН, 2019. 568 с., ил. (С. 245—248, ил.).
[17] Добрянский Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковно-славянских и русских. Вильна, 1882. LV, 533 с. (С. 287); Кириллические рукописные книги, хранящиеся в Вильнюсе. Каталог / Составитель Надежда Морозова. Vilnius, 2008. 243 с., ил. (С. 58—59).
[18] Каталог славяно-русских рукописных книг XV века, хранящихся в Российском государственном архиве древних актов / Составители: И.Л.Жучкова, Л.В.Мошкова, А.А.Турилов. Под редакцией А.А.Турилова. М.: Древлехранилище, 2000. 413 с., ил. (С. 157—159).
[19] Добрянский Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковно-славянских и русских. Вильна, 1882. LV, 533 с. (С. 198—199); Морозова Надежда, Темчин Сергей. Древнейшие рукописи Супрасльского Благовещенского монастыря (1500—1532 гг.) // Z dziejów monasteru supraskiego. Materiały międzynarodowej konferencji naukowej «Supraski monaster Zwiastowania Przenajświętszej Bogarodzicy i jego historyczna rola w rozwoju społeczności lokalnej i dziejach państwa». Supraśl—Białystok, 10—11 czerwca 2005 r. Białystok: Oikonomos, 2005. С. 117—140; Кириллические рукописные книги, хранящиеся в Вильнюсе. Каталог / Составитель Надежда Морозова. Vilnius, 2008. 243 с., ил. (С. 38); Самодурова Ю.С. Редакционная принадлежность Бельского Стишного пролога (на март—август) 1496 г. // Исследования по истории Восточной Европы = Studia Historica Europae Orientalis. Выпуск 3. Мн.: РИВШ, 2010. 341 с. (С. 255—264).
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


