Артыкулы: Солтан Іван Аляксандравіч
Солтан Іван Аляксандравіч (таксама Іван Солтанавіч[1], Іван Аляксандравіч Солтанавіч[2]) (?—да 20.9.1577) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, маршалак гаспадарскі з 1572.
Бацька: Аляксандр Солтанавіч (?—пасля 30.1.1558), маршалак гаспадарскі. Маці: княжна Фядора, дачка князя Алехны Васілевіча Глазыны.
З 1549 дзяк падскарбія земскага і маршалка гаспадарскага Івана Гарнастая (у 1552 названы служэбнікам Гарнастая як ваяводы новагародскага[3]). У 1561—1565 дзяржаўца ляхавіцкі. 8.5.1561 узяў ў заставу ў вялікага князя Жыгімонта Аўгуста за 3000 коп грошаў горад і замак Ляхавічы з дварамі Старыя Ляхавічы і Жарабковічы[4]. Прызначаны 20.5.1572 маршалкам гаспадарскім.
Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну Жыровічы, ад дваюраднага дзядзькі Івана Андрэевіча — Прачысценскі манастыр у Троках і дом у Вільні[5].
Меў двор у Вільні каля цэркваў св. Міхаіла і св. Івана[6].
Купіў у 1556 зямлю ў Гедетанях на р. Крашэя (Віленскі павет)[7].
У 1565 ставіў у войска ВКЛ 8 коннікаў, узброеных па-казацку. У 1567 ставіў у войска 36 коннікаў і 18 драбаў з маёнткаў: Воўчын (Берасцейскі павет), Жыровічы (=Журавічы; Слонімскі павет), Нясвіж (=Салтанава Гаць, Салтанаўшчына; Новагародскі павет), Дубічы (Лідскі павет), Шашкіні (пад Вільняй). Меў маёнтак Обальскі, сяло Косава ў Віцебскім ваяводстве, якія пасля атрымаў яго сын Аляксандр[8]. Атрымаў 1.6.1566 Астрынскую дзяржаву (Астрына ў Лідскім павеце).
Меў дзелавыя сувязі з берасцейскім жыдом Табіяшам Багданавічам, якому абавязаўся даставіць 11 лаштаў попелу з маёнтку Журавічы да Кобрына, а таксама ўзяў з яго 35 коп і 15 грошаў за права паліць попел з дрэва ў Журавічах. Справа пра гэтыя даўгі І.А.Солтана вялася ў 1579—1580 паміж стольнікам падляшскім Станіславам Граеўскім і сынамі І.А.Солтана[9].
У 1555 меў судовую справу з кн. Іванам Васілевічам Саламярэцкім пра мёд[10].
У 1555 меў памежную судовую справу з Юрыем Васілевічам Тышкевічам адносна земляў іх маёнткаў — дварца Кленікоўскага і Высціцкага[11].
У 1555 вёў памежную судовую справу з княгіняй Настассяй Міхайлаўнай Сангушкаўнай, жонкай князя Сямёна Адзінцэвіча, адносна земляў іх маёнткаў Жыровічы (Солтана) і Міромін (Настассі)[12].
У 1558 вёў памежную справу з Скарутянкай, жонкай Яна Сіняўскага[13].
У 1572 склаў даравальны ліст для жонкі, якой перадаваў Жыровічы з царквою. Пачаў будаваць у Жыровічах мураваную царкву, але не скончыў (з-за таго, як паведаміў Сцябельскі, што перайшоў у пратэстанцтва)[14].
Жонка (шлюб ужо ў 1549): княгіня Марына Саламярэцкая (?—пасля 1579), удава па князі Уладзіміру Юр’евічу Гальшанскім Дубровіцкім (?—1545). Бацька: кн. Васіль Іванавіч Саламярэцкі (?—да 8.9.1540). Маці: Ганна Іванаўна з Уладыкаў (?—1560).
Сыны: Дзмітрый, Лукаш, Давыд, Яраслаў, Іван, Аляксандр (Алехна).
Дачка: Настасся.
Крыніцы:
АВАК.22.3—4, 43—44, 128—129, 133, 160, 162—163, 171, 212, 240—241, 248—249, 262, 286—287, 289—290, 296—297.
Lietuvos Metrika. 27-oji Užrašymų knyga / Parengė Irena Valikonytė, Tomas Čelkis, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2016. XXX, 291 p., pav.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 37 (1552—1561). Užrašymų knyga 37 / Parengė Darius Baronas. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2011. 631 р.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 47 (1565—1567). Užrašymų knyga 47 / Parengė Eglė Deveikytė, Gediminas Lesmaitis. Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 2018. XXII, 217 p.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 51 (1566—1574). Užrašymų knyga 51 / Parengė: Algirdas Baliulis, Raimonda Ragauskienė, Aivas Ragauskas. = Литовская Метрика (1566—1574). Книга записей 51. Vilnius: Žara, 2000. 485 p.
Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 52 (1569—1570). Užrašymų knyga 52 / Parengė: Algirdas Baliulis ir Romualdas Firkovičius. Vilnius: Žara, 2004. 224 p.
Lietuvos Metrika (1540—1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1540—1541). 10-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003. LXVIII, 262 p., pav.
Lietuvos Metrika (1540—1543). 12-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1540—1543). 12-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.) / Parengė: Irena Valikonytė, Neringa Šlimienė, Saulė Viskantaitė-Saviščevienė, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2007. XLIII, 394 p., pav.
Lietuvos Metrika (1546—1548). 19-oji Teismų bylų knyga (XVI a. Pabaigos—XVII a. pradžios kopija). = Литовская Метрика (1546—1548). 19-я книга судных дел / Parengė: Irena Valikonytė, Saulė Viskantaitė-Saviščevienė, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2009. XXXIV, 288 p., pav.
Lietuvos Metrika (1554—1568). 34-oji Teismų bylų knyga (1597 m. kopija) / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 277 p., pav.
Lietuvos Metrika (1554—1568). 35-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1554—1568). 35-я книга судных дел / Tekstus parengė Saulė Viskantaitė-Saviščevienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Saulė Viskantaitė-Saviščevienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 761 p., pav.
Lietuvos Metrika (1555—1558). 37-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1555—1558). 37-я книга судных дел / Parengė: Irena Valikonytė, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2010. XXXI, 313 p., pav.
Lietuvos Metrika (1559—1563). 40-oji Teismų bylų knyga (XVII a. pradžios kopija) = Литовская Метрика (1559—1563). 40-я книга судных дел / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė, rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2015. XXXII, 467 p., pav.
Lietuvos Metrika (1565—1566). 50-oji Teismų bylų knyga (XVII a. pradžios kopija) / Parengė Lirija Steponavičienė, Irena Valikonytė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2014. XXVI, 316 p., pav.
Падрабязнасці:
Lulewicz Henryk. SołtanAleksander// PSB. T. 40/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 348—349.
Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 93).
Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 175—249.
© Валерый Пазднякоў, 2025
[1] КМФ-18.1.34.432; КМФ-18.1.247.378, 379.
[2] КМФ-18.1.247.826 об.
[3] КМФ-18.1.240.299 об.
[4] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 37 (1552—1561). Užrašymų knyga 37 / Parengė Darius Baronas. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2011. № 564. Р. 452—453.
[5] АСД.6.25—28.
[6] КМФ-18.1.34.432.
[7] КМФ-18.1.34.433—434 об.
[8] КМФ-18.1.247.285—288.
[9] КМФ-18. 1.247.40 адв.—42.
[10] Lietuvos Metrika (1554—1568). 34-oji Teismų bylų knyga (1597 m. kopija) / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 277 p., pav. (№ 160. P. 129—130).
[11] Lietuvos Metrika (1554—1568). 34-oji Teismų bylų knyga (1597 m. kopija) / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 277 p., pav. (№ 179. P. 139).
[12] КМФ-18.1.247.377—381 об.; АВАК.22.3—4.
[13] КМФ-18.1.247.826 об.
[14] Ostatnie Stebelskiego prace z autografu wydał, wstępem i przypisami objaśnił Dr. Władysław Seredyński // Scriptores Rerum Polonicarum. Tomus IV. Archiwum Komisyi Historycznej. Tom I. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1878. IV, 425 s. (S. 390).
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


