Артыкулы: Солтан Іван/ Івашка Аляксандравіч
Солтан Іван/ Івашка Аляксандравіч (?—пасля 10.8.1487) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ, падскарбі земскі.
Бацька: Аляксандр/ Солтан Юр’евіч (?—пасля 14.9.1454), падскарбі гаспадарскі (земскі) вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1443—1453. Маці: N. Браты: Солтан Аляксандравіч (хроснае імя Аляксандр, зваўся таксама Солтан Солтанавіч, Салтан) (?—паміж 14.5.1494 і 25.6.1495); Міхаіл; Андрэй/ Андрушка Аляксандравіч (?—да 21.6.1498); Юрый Аляксандравіч (?—пасля 1488). Іван прозвішча «Солтан» не выкарыстоўваў.
Мяркуецца, што ў маладосці быў пры двары Казіміра Ягелончыка.
Падскарбі земскі ВКЛ прынамсі з 1471 (23—28.7.1471 апрыходваў агулам 10 тыс. залатых фларынаў — Iwaskonis/ Iwaschkonis)[1] і да 1476.
Быў прыхільнікам уніі праваслаўнай царквы ВКЛ з каталіцкай царквой. Паводле сведчання кракаўскага каноніка Яна Сакрана, С. ездзіў са сваім братам Андрэем у Рым да папы Сікста IV (1471—1484)[2].Папа Сікст IV выдаў 19.11.1471 пасведчанне, што С. знаходзіцца ў уніі з каталіцкай царквой. Быў адным з аўтараў ліста царкоўных і свецкіх паноў ВКЛ да папы Сікста IV (14.3.1476) з пацвярджэннем уніі з рымскім касцёлам («Благочестныи святы[х] божественых писаніи книголюбець киръ Иоан братъ ихъ юнѣишіи выбраныи нынѣ подскарбиимъ навышшимъ земскимъ Великого Князьства Литовского послуживыи вѣрнѣ духомъ въ посланіи семъ»).
Маёнткі: Пачапаў (Пачэпаў, цяпер Пачапава ў Баранавіцкім р-не), Беразавец каля Новагародка (атрымаў ад в.кн. Казіміра).
Запісаў 10.8.1472 (індыкт 5) даніну з Беразаўца на карысць Лаўрышаўскага манастыра (запіс у Лаўрышаўскім Евангеллі).
Жонка: Ганна (?—пасля 13.3.1522); бацька: кн. Васіль Збаражскі (?—1474). Яе вотчынны маёнтак «Оитнаровское» ў Менскім павеце купіў баярын Мікула Радчыч, што пацвердзіў 29.3.1495 в.кн. Аляксандр[3]. Яе мацярысты маёнтак — Крынкі. Па родных атрымала Любанічы[4]. Прэтэндавала на Берасцечка на Валыні[5]. Удзельнічала ў фундацыі царквы ў Беразаўцы ў 1519. Яе «сестрична» (дачка сятры) Зузана (?—пасля 1528) — жонка Кміты Стратовіча (?—паміж 1522 і 1528). У выніку гэтага шлюбу Беразавец перайшоў у род Кмітаў-Стратовічаў-Беразавецкіх.
Крыніцы:
АЮЗР.1.295.
РИБ.20.895,1318—1320.
Kutrzeba Stanisław, Fijałek Jan X. Kopiarz rzymski Erazma Ciołka z pocz. wieku XVI-go // Archiwum Komisji Historycznej. Seria 2. Tom I. W Krakowie: Nakładem Polskiej Akademji Umiejętnosci. 1923. 635 s. (S. 73—75).
Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). 771 s. (№ 275. S. 321; № 281. S. 330).
Rachunki królewskie z lat 1471—1472 i 1476—1478 / Opracowali: S.Gawęda, Z.Perzanowski, A.Strzelecka. Wrocław; Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossollnsklch. Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1960. (Polska Akademia Nauk. Oddział w Krakowie. Materiały Komisji Nauk Historycznych. Nr 2). XXI, 310 s., il.
Падрабязнасці:
Lulewicz Henryk. Sołtan Iwan, właściwie Iwan (Iwaszko) Aleksandrowicz z Poczapowa h. własnego // PSB. 40/3. S. 355—356.
Aleksander Sołtan, Szambelan Karola Zuchwałego i Kawaler Złotego Runa // Przegląd Poznański. 1862. T. 33. № 18. S. 65—80.
Wolff Józef. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. Kraków, 1885. VII, 354 s. (S. 184).
Бучинський Богдан. Змаганя до унїї руської церкви з Римом в роках 1498—1506 // Записки Українського наукового товариства в Київі. Книга IV. Київ, 1909. С. 100—136; Книга V. Київ, 1909. С. 61—87; Книга VI. Київ, 1909. С. 5—53.
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralny i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s. (S. 155).
Флоря Б.Н. Попытка осуществления церковной унии в Великом княжестве Литовском в последней четверти XV—начале XVI века // Славяне и их соседи. Выпуск 7. Межконфессиональные связи в странах Центральной, Восточной и Юго-Восточной Европы в XV—XVII веках. М.: Наука, 1999. С. 40—81.
Korczak Lidia. W kręgu litewskich zwolenników unii kościelnej w drugiej połowie XV wieku // Polska i jej sąsiedzi w późnym średniowieczu. Kraków: Towarzystwo Naukowe «Societas Vistulana», 2000. S. 323—332.
Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад—структура—улада. Смаленск: Інбелкульт, 2014. 385 с.
Мікульскі Ю.М. Беларускія граматы 1460—1544 гг. са сховішчаў Вільні і Варшавы // Беларуская даўніна. Выпуск 3. Мінск: Выдавец А.М.Вараксін, 2016. С. 131—185, іл.
Келембет Станіслав. Князі Несвізькі та Збаразькі: XIII—початок XVI століть. Кременчук: Християнська зоря, 2017. 212 с., іл.
Заторський Назар о. «Послання Мисаїла до папи Сикста IV» 1476 року: реконструкція архетипу. Львів: УКУ, 2018. («Київське християнство». Том 15). 587 с., іл.
Барэйша Юрый. Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагародку (1382—1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2021. 640 с., iл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
[1] Rachunki królewskie z lat 1471—1472 i 1476—1478 / Opracowali: S.Gawęda, Z.Perzanowski, A.Strzelecka. Wrocław; Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossollnsklch. Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1960. (Polska Akademia Nauk. Oddział w Krakowie. Materiały Komisji Nauk Historycznych. Nr 2). XXI, 310 s., il. (S. 11).
[2] Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 191—192.
[3] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 6 (1494—1506). Užrašymų knyga 6 / Parengė Algirdas Baliulis. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2007. 516 p. (№ 103. P. 108—109).
[4] РИБ.20.1035—1036.
[5] РИБ.20.895—896.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


