Артыкулы: Солтан Юр’евіч (Аляксандр Юр’евіч)
Солтан Юр’евіч (Аляксандр Юр’евіч) (?—пасля 1454) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падскарбі земскі.
Пачынальнік шляхецкага роду герба «Корчак» (жыровіцкіх). З прозвішчам Солтан не ўпамінаецца, але насіў яго, бо яго сын называўся Аляксандр Солтанавіч.
Упамінаецца як скарбны ў 1443, калі яму былі дадзены 10 чалавек («Олександру, скарбному, десеть ч(о)л(о)в(е)ковъ Судейкоецов. Панъ Петраш»)[1]. Жуковіч меркаваў, што тут не 1443, а 1473 год[2].
У 1454 падскарбі земскі, сведка акта кн. Аляксандра Уладзіміравіча («подскарбий земский панъ Александро Юревичъ»)[3].
Як паведамляе Хроніка Быхаўца, пасля бітвы пад Хайніцамі (18.9.1454) паны ВКЛ «odprawili podskarbeho zemskoho litowskoho pana Alexandra Jurjewicza y czerez neho posłali na pomocz pożyczaiuczy, wzemszy z skarbu zemskoho litowskoho osmdesiat tysiacz zołotych czerlenych»[4].
Яго сын Аляксандр назваў сябе: «с(ы)нъ пана Александра, подскарбьего земли литовьскыя»[5].
С.Ю. трымаў перавоз цераз Вілію, дзе пазней быў пабудаваны каменны мост у Вільні; потым гэты перавоз трымалі яго сын Солтан і унук Аляксандр (звесткі з судовага працэсу 1547[6]).
Калятар Прачысценскага манастыра ў Троках[7].
Жонка: N.
Сыны: Аляксандр (Солтан); Міхаіл; Андрэй; Іван; Юрый.
Дачка: N; муж: Багдан Храбтовіч (Ян Літавор Багданавіч Храбтовіч называў Солтана Аляксандравіча дзядзькам па матчынай лініі)[8].
Падрабязнасці:
Wolff Józef. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. Kraków, 1885. VII, 354 s. (S. 184).
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralny i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s. (S. 155).
Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад—структура—улада. Смаленск: Інбелкульт, 2014. 385 с. (С. 298).
Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. 711 с., ил. (С. 501).
Барэйша Юрый. Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагародку (1382—1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2021. 640 с., iл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
[1] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3 / Parengė: Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis. Vilnius: Žara, 1998. 166 p. (P. 54).
[2] Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 183.
[3] Lietuvos Metrika (1522—1530). 4-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1522—1530). 4-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 1997. CXLIX, 513 p., pav. (№ 303. P. 257).
[4] ПСРЛ.32.162.
[5] Каталог славяно-русских рукописных книг XV века, хранящихся в Российском государственном архиве древних актов / Составители: И.Л.Жучкова, Л.В.Мошкова, А.А.Турилов. Под редакцией А.А.Турилова. М.: Древлехранилище, 2000. 413 с., ил. (С. 157—159).
[6] КМФ-18.1.233.227адв.—229.
[7] Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Часть II. Вильно, 1843. 208 с. (С. 139—142).
[8] АЛМ.1.1.73.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


