Артыкулы: Солтан Андрэй/ Андрушка Аляксандравіч

Солтан Андрэй/ Андрушка Аляксандравіч (?—да 21.6.1498[1]) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ, падскарбі земскі.

З роду Солтанаў. Бацька: Аляксандр/ Солтан Юр’евіч (?—пасля 14.9.1454), падскарбі гаспадарскі (земскі) вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1443—1453. Маці: N. Браты: Солтан/ Аляксандр Аляксандравіч (?—паміж 14.5.1494 і 25.6.1495); Міхаіл; Іван/ Івашка Аляксандравіч (?—пасля 10.8.1487); Юрый Аляксандравіч (?—пасля 1488). Андрэй прозвішча «Солтан» не выкарыстоўваў.

Мяркуецца, што ў маладосці быў пры двары в.кн. Казіміра Ягелончыка.

Быў адным з аўтараў ліста царкоўных і свецкіх паноў ВКЛ да папы Сікста IV (14.3.1476) з пацвярджэннем уніі з рымскім касцёлам («Благородныи братъ єго панъ Андрѣи с Попортеи сынъ пана Александра подскарбего»).

Падскарбі гаспадарскі земскі (вялікі) прынамсі з 1486 (пасля брата Івана Аляксандравіча) і да смерці. Быў у складзе паноў-рады, якія ўдзельнічалі ў кіраванні ВКЛ.

Калятар (як і бацька) Прачысценскага манастыра ў Троках[2].

Маёнткі: Еўе, Папорці (Троцкае ваяводства), Шашкіні пад Вільняй, Карэйвішкі (купіў у Юрыя Зяноўевіча)[3].

Жонка 1-я: Ганна Багавіцінаўна; бацька: Багавіцін (уп. 1431—1437).

Жонка 2-я: Ганна (?—пасля 1516); 1-ы муж: Івашэнец, гараднічы троцкі. У гэтым шлюбе дзяцей не было. Арымала ад мужа маёнтак Карэйвішкі ў Троцкім павеце, які перадала ў спадчыну свайму «ўнуку» Юрыю Фёдаравічу Храбтовічу[4].

Сын: Іван Андрэевіч (?—1554?), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч ВКЛ, падскарбі дворны ў 1504—1554.

Дочкі: Багдана (муж: Івашка Сава, дваранін гаспадарскі)[5]; N (муж: Фёдар Храбтовіч).

Падрабязнасці:

РИБ.27.205, 270.

Lulewicz Henryk. Sołtan Andrzej, właściwie Andrzej (Andruszko) Aleksandrowicz z Poporć h. własnego // PSB. 40/3. S. 350—351.

Белецкий А.В. Родопроисхождение Западнорусского Митрополита Иосифа II Солтана. (Оттиск из №№ 44, 45 и 46 «Лит. Епарх. Ведом.»). Вильна, 1895. 42 с. (с. 13—16).

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s. (S. 165, 397).

Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralny i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад—структура—улада. Смаленск: Інбелкульт, 2014. 385 с.

Собчук Володимир. Від коріння до крони. Дослідження з історії князівських і шляхетських родів Волині XV—першої половини XVII ст. Кременець: Кременецько-Почаївський державний історико-архітектурний заповідник, 2014. 507 с.

© Валерый Пазднякоў, 2025


[1] АЛМ.1.1.161—162.

[2] Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Часть II. Вильно, 1843. 208 с. (С. 139—142).

[3] АЛМ.1.1.161—162.

[4] Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Часть II. Вильно, 1843. 208 с. (С. 139—142).

[5] AЛM.1.1.164.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.