Артыкулы: Солтан Юрый Аляксандравіч
Солтан Юрый Аляксандравіч (?—пасля 1488) — пан у ВКЛ.
З роду Солтанаў. Бацька: Аляксандр/ Солтан Юр’евіч (?—пасля 14.9.1454), падскарбі гаспадарскі (земскі) вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1443—1453. Маці: N. Браты: Солтан/ Аляксандр Аляксандравіч (?—паміж 14.5.1494 і 25.6.1495); Міхаіл; Андрэй/ Андрушка Аляксандравіч (?—да 21.6.1498); Іван/ Івашка Аляксандравіч (?—пасля 10.8.1487). Юрый прозвішча «Солтан» не выкарыстоўваў.
Атрымліваў наданні ад в.кн. Казіміра[1]:
«Пана Солътанову брату Юр(ъ)ю 6 копъ з корчомъ волъковыскихъ, а 6 копъ з мытъ новгородскихъ» (1482);
«Юр(ъ)ю, пана Солтанову брату, 7 копъ с корчомъ каменецъских, а 7 з мыта новгородского» (1488).
Маёнтак: Пачапаў (Пачэпаў; цяпер Пачапава ў Баранавіцкім р-не)[2].
Жонка: N (упамінаецца як удава 10.5.1520, «пани Юрьевая Александровича Почоповская»)[3].
Сын: Богуш (жонка: Аўдоцця, бацька: Фёдар Калантаеў). Пачэпаў прадаў стрыечнаму брату Івану Андрэевічу[4].
Падрабязнасці:
Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Изв. Отд. рус. яз. и словестности. 1912. Т. XVII, кн. 2. С. 175—249. (С. 192).
Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад—структура—улада. Смаленск: Інбелкульт, 2014. 385 с. (С. 299).
Барэйша Юрый. Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагародку (1382—1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2021. 640 с., iл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
[1] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 4 (1479—1491). Užrašymų knyga 4 / Parengė: Lina Anužytė. Vilnius: Žara, 2004. 285 p. (Р. 32, 56).
[2] РИБ.20.1442—1444.
[3] РИБ.20.1442—1444.
[4] АСД.6.27.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


