Артыкулы: Солтаны
Солтаны — шляхецкі род герба «Корчак» у ВКЛ.
Першы вядомы ў родзе — Солтан Юр’евіч (Аляксандр Юр’евіч) (?—пасля 1454), падскарбі земскі ВКЛ.
Меў сыноў Аляксандра (Солтана) (?—паміж 14.5.1494 і 25.6.1495), Міхаіла, Андрэя (Андрушку) (?—да 21.6.1498), Івана (Івашку) (?—пасля 10.8.1487), Юрыя (?—пасля 1488).
Юрый меў сына Богуша. Андрэй меў сына Івана (?—1554?).
Далейшы ро пайшоў ад Аляксандра (Солтана). Ён меў сына Аляксандра (?—пасля 30.1.1558), маршалка гаспадарскага з 1514. Той меў сына Івана (?—да 20.9.1577), маршалка гаспадарскага з 1572. Іван меў сыноў Яраслава, Івана, Дзмітрыя, Лукаша, Давыда, Аляксандра. Ад Яраслава і Івана пайшлі лініі роду. Генеолагі 19 ст. выводзілі ад сыноў Івана Аляксандравіча дзве лініі роду: старэйшая лінія ад Яраслава мела маёнтак Здзецел (цяпер Дзятлава), звалася Здзецельскай; малодшая лінія ад Івана называлася Беларускай. Аднак у такім радаводзе з родам Солтанаў герба «Корчак» пераблытаны род Солтанаў уласнага герба (мелі маёнткі на Кіеўшчыне, у Рэчыцкім і Старадубскім паветах, у Інфлянтах).
Падрабязнасці:
Żychliński Teodor. Złota księga szlachty polskiej przez Teodora Żychlińskiego. Rocznik drugi. W Poznaniu, 1880. S. 308—313, 407.
Żychliński Teodor. Złota księga szlachty polskiej przez Teodora Żychlińskiego. Rocznik Vty. W Poznaniu, 1883. С. 316—317.
Manteuffel Gustaw. O starodawnej szlachcie krzyżacko-rycerskiej na kresach inflanckich. Lwów, 1912. 66 s. (S. 60—61).
Однороженко Олег. Руські родові герби XIV—XVI ст. як генеалогічне джерело // Генеалогія. Збірка наукових праць. Випуск І. Київ: Простір, 2013. С. 395—426.
Шаланда Аляксей. Гербы роду Солтанаў у Інфлянтах у XVIII ст. // Герольд Litherland. № 24. Горадня; Менск, 2023. С. 40—47, іл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


