Артыкулы: Солтан Геранім Уладзіслаў

Солтан Геранім Уладзіслаў (?—да 20.7.1682) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падкаморы і маршалак старадубскі.

З роду Солтанаў герба ўласнага. Бацька: Ян, суддзя земскі рэчыцкі, стараста прапойскі. Маці: Аляксандра з Барэйшаў.

Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце (з 1637).

Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1643. Пакаёвы дваранін караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV у 1647. У 1648 удзельнічаў у выбарах Яна ІІ Казіміра. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 камандаваў казацкай харугвай, трапіў у маскоўскі палон, пасля зноў служыў у войску. Падкаморы старадубскі ў 1659—1678/9, маршалак старадубскі з 1678/9. Удзельнічаў у Гарадзенскай канвакацыі 1665. Пасол на соймы 1667, 1668, 1669, 1678—1679. У 1669 удзельнічаў у абранні на трон Міхала Вішнявецкага, у 1674 — Яна ІІІ Сабескага.

Маёнткі: Крыўчычы, Доўжык, Дурынічы (Менскае ваяводства), Хізаў, Рокаўшчына, Магунічы (Рэчыцкі павет), Стары Робск, Новы Робск, Сачковічы, Горск, Куршыновічы, Клюсы, Нядзведаў, Тугінічы (Старадубскі павет).

Жонка (прынамсі з 1647): Ганна Эльжбета з Літавораў Храптовічаў.

Сыны: Ян; Міхал Леан (?—пасля 5.3.1733), маршалак старадубскі.

Дочкі: Кацярына (?—1722), муж: Бенядзікт Аўсяны, стольнік лідскі; Соф’я, муж: Юрый Цыпрыкоўскі Гадзала, войскі мазырскі.

Падрабязнасці:

Rachuba Andrzej. Soltan Hieronim Władysław // PSB. 40/3. S. 354—355.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom IV. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk. Warszawa: DiG, 2003. 412 s.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Шаланда Аляксей. Гербы роду Солтанаў у Інфлянтах у XVIII ст. // Герольд Litherland. 2023. № 24. С. 40—47, іл.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.