Артыкулы: Солтан (Перасвет-Солтан) Міхал Леан

Солтан (Перасвет-Солтан) Міхал Леан (?—пасля 5.3.1733) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, маршалак старадубскі.

З роду Солтанаўгербу ўласнага. Бацька: Геранім Уладзіслаў (?—да 20.7.1682), падкаморы і маршалак старадубскі. Маці: Ганна Эльжбета з Літавораў Храптовічаў.

Стольнік чарнігаўскі ў 1682—1684, старадубскі харужы ў 1684—1693, падкаморы ў 1693—1705, 1705—1709, стараста ў 1697—1698, маршалак у 1705, 1709—1733.

Пасол на соймы 1688—1689, 1718, 1719—1720, 1720, 1722, 1724, 1726.

Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1693, 1699, 1708, 1709.

Удзельнічаў у выбарах Аўгуста ІІ (1697). У час Паўночнай вайны 1700—1721 прыхілнік Аўгуста ІІ, у 1706 далучыўся да Сандамірскай кафедэрацыі. У 1709 падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго прывілей на пасаду маршалка старадубскага, але яе не ўтрымаў.

Маёнткі: Баранавічы і інш. (Новагародскае ваяводства), Бугеда, Свяцк, Асташы і інш. (Гарадзенскі павет). Трымаў Нёлы і Пышкі ў Гарадзенскай эканоміі[1].

Тастамент падпісаў 5.3.1733 (між іншым, запісаў грошы і зямлю Гарадзенскаму Каложскаму манастыру)[2], хутка пасля памёр.

Жонка 1-я (шлюб 17.2.1692): Юстына Соф’я з Юдыцкіх.

Жонка 2-я (прынамсі з 1712): Канстанцыя з Нерашынскіх (1-ы муж: Андрэй Эйсмант, чашнік рэчыцкі; 2-і муж: Ян Катовіч, стольнік аршанскі, падстараста гарадзенскі; 3-і муж: Лукаш Габрыель Куранецкі).

Сыны: Віктар, стараста ожскі; Антоній; Марцін.

Дочкі: Соф’я Тэкля; Роза Юстына (базыльянка ў Гародні); Людвіка (брыгітка ў Гародні); Соф’я.

Падрабязнасці:

Rachuba Andrzej. Sottan (Pereświet-Sołtan) Michał Leon // PSB. 40/3. S. 362—363.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom IV. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk. Warszawa: DiG, 2003. 412 s.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.

© Валерый Пазднякоў, 2025


[1] АВАК.7.477—478.

[2] АВАК.7.523—526.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.