Артыкулы: Солтан Міхаіл Аляксандравіч
Солтан Міхаіл Аляксандравіч (?—пасля 1476) — пан у ВКЛ, рэлігійны дзеяч.
З роду Солтанаў. Бацька: Аляксандр/ Солтан Юр’евіч (?—пасля 14.9.1454), падскарбі гаспадарскі (земскі) вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1443—1453. Маці: N. Браты: Солтан/ Аляксандр Аляксандравіч (?—паміж 14.5.1494 і 25.6.1495); Андрэй/ Андрушка Аляксандравіч (?—да 21.6.1498); Іван/ Івашка Аляксандравіч (?—пасля 10.8.1487); Юрый Аляксандравіч (?—пасля 1488). Міхаіл прозвішча «Солтан» не выкарыстоўваў.
Быў адным з аўтараў ліста царкоўных і свецкіх паноў ВКЛ да папы Сікста IV (14.3.1476) з пацвярджэннем уніі з рымскім касцёлам («Благородныи панъ Михаилъ Александровичъ зъ Загорова, честныи в боярех земли Волыньское»).
Мяркуецца, што Загорава — сучасны Загораў (Загорів) у Лакачынскім раёне Валынскай вобласці Украіны.
Падрабязнасці:
Заторський Назар о. «Послання Мисаїла до папи Сикста IV» 1476 року: реконструкція архетипу. Львів: УКУ, 2018. («Київське християнство». Том 15). 587 с., іл.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


