Артыкулы: Сярпінскі Леапольд

Сярпінскі Леапольд (?—верасень 1796) — ваенны дзеяч.

З шляхецкага роду. Бацька быў трымальнікам маёнтка Гарабурдзішкі ў Віленскім павеце.

У 1792 добраахвотнікам трапіў у штаб кн. Юзафа Панятоўскага, удзельнічаў у вайне супраць расійскай інвазіі. Быў адзначаны крыжам Віртуці Мілітары. У час праўлення Таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся да патрыятычнага кола. У ноч на 24.3.1794 арыштаваны і зняволены ў Варшаве. У пачатку паўстання 18.4.1794 вызвалены натоўпам. 19.4.1794 падпісаў акцэс (далучэнне) да паўстання. 24.4.1794 Часовая Намесніцкая Рада выслала яго разам з іншымі да Тадэвуша Касцюшкі ў Кракаў з інфармацыяй пра пачатак паўстання. 3.7.1794 атрымаў ад Найвышэйшай Нацыянальнай Рады дазвол на вярбоўку казакоў, 24.7.1794 атрымаў патэнт на ранг падпалкоўніка. Прыняў удел у баявых дзеяннях супраць расійскіх войскаў. Бліжэйшы лёс пасля падаўлення паўстання невядомы. У 1796 з’явіўся сярод эмігрантаў з Рэчы Паспалітай у Валахіі, невядома кім пасланы. У жніўні 1796 арыштаваны турэцкімі ўладамі. Быў забіты адным з лідараў эмігрантаў Ксаверыем Дамброўскім.

Падрабязнасці:

Machynia Mariusz. Sierpiński (Sierzpiński, Sierżpiriski) Leopold // PSB. 37/4. S. 353—355.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.