Артыкулы: Сташкоўскі Ян
Сташкоўскі Ян (?—да 26.5.1537) — ваенны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Багорыя». Бацька: Ян, бургграф слаўкаўскі. Браты: Якуб; Геранім, каралеўскі кухмістр. Сястра: Канстанцыя (муж: Андрэй з Радашаўніцы).
З 1488 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Выехаў у ВКЛ, дзе вызначыўся ў вайне з Маскоўскай дзяржавай. У 1502 дваранін вялікага князя літоўскага Аляксандра. У 1507 атрымаў прыпаведны ліст на наём пешай роты, як ротмістр удзельнічаў у новай вайне з Масквой. У 1517 прызначаны кіраўніком каралеўскай артылерыі («старшым над арматай»). У 1519 пры каралі ў Торуні, наглядаў над артылерыяй у час вайны з Прусіяй, у 1520 — пад Вангроўцам. У 1526 кіраваў артылерыяй пры адбіцці татарскага нападу на Падолле. У 1531 кіраваў артылерыяй у час вайны з Малдовай, удзельнічаў у бітве пад Абярцінам.
Жонка: Луцыя з Лянцкаронскіх (бацька: Збігнеў з Бжэзя).
Сын: Ян.
Падрабязнасці:
Plewczyński Marek. Staszkowski Jan // PSB. T. 42/4. Z. 175. Warszawa; Kraków, 2004. S. 553—554.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


