Артыкулы: Сямашка (Сямашкавіч) Пётр Міхайлавіч

Сямашка (Сямашкавіч) Пётр Міхайлавіч (?—да 26.9.1560) — дзяржаўны дзеяч. Стараста крамянецкі з 1549.

З роду Сямашкаў герба ўласнага. Бацька: Міхайла (?—1532/3), харужы зямлі Валынскай. Маці: Марыя, дачка луцкага войта Яна Сыгнатара. Брат: Багдан (?—каля 1555).

У маладосці ў войску. Потым у 1530-х г. на службе ў Юрыя Радзівіла (?—1541), кашталяна віленскага, маршалка надворнага, гетмана ВКЛ, з 1537 яго пісар. Пасля яго смерці на каралеўскай службе, з 1547 дваранін Жыгімонта Аўгуста. З 1549 стараста крамянецкі (Крамянецкім стараствам да 1556 валодала Бона). У 1553 у складзе пасольства ў Маскву з тытулам пісара ЯКМ.

Вызнаваў праваслаўе.

Маёнткі: Дабратын, палова Сяльца (Валынь), трымаў разам з маці Амелянік пад Луцкам, Аздзеніж з мытам на шляху з Луцка да Берасця.

Жонка: Соф’я (?—1576) (бацька: Пётр Багавіцін-Шумбарскі).

Сыны: Якуб (?—да 1576); Яраш (?—пасля 1583), Пётр (?—пасля 1583), Васіль (?—да 22.5.1617), харужы валынскіў 1599—1617.

Дочкі: Настасся (муж: Фёдар Загароўскі); Аляксандра (муж: князь Андрэй Курбскі).

Падрабязнасці:

Lulewicz Henryk. Siemaszko (Siemaszkowicz) Piotr // PSB. 36/4. Z. 151. S. 617—618.

Kamieński Andrzej. Kariera rodu Siemaszków w XV—XVII wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia historica. III. Poznań, 1989. S. 179—202.

Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom III. Ziemie ruskie. Zeszyt 5. Urzędnicy wołyńscy XIV—XVIII wieku / Opracował Marian Wolski. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. 189 s.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.