Артыкулы: Сяліцкі Антоні
Сяліцкі Антоні (?—каля 1814) — дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Корчак». Бацька: Юзаф Міхал (?—12.4.1791), кашталян полацкі ў 1784—1791. Маці: Марыя (Марыяна) з Цеханавецкіх.
Дзякуючы бацьку ўвайшоў у палітыку. Належаў да каралеўскай партыі. У 1788 на Полацкім сойміку абраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 (першай кадэнцыі). Быў абраны адным з соймавых сакратароў. З 1788/9 ротмістр нацыянальнай кавалерыі. Прысягнуў разам з шляхтай Полацкага ваяводства Канстытуцыі 3 мая 1791.
У 1798—1800 маршалак шляхты Полацкага ўезда.
Ордэн св. Станіслава (1793).
Маёнткі: Селішча, Чарневічы (Полацкае ваяв.).
Жонка: Караліна з Гедройцаў (бацька: Стафан Гедройц; маці: Марыя з Кіцкіх).
Падрабязнасці:
Danowska Ewa. Sielicki (Siellicki, Sielecki, Szelicki) Antoni // Polski słownik biograficzny. T. 36/4. Z. 151. Warszawa; Kraków, 1996. S. 590—591.
Селицкий А.И. Род Селицких в истории Полоцкого воеводства в XVI—XVIII вв. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2017 г.). Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. 339 с., ил. (С. 219—257, ил.).
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


