Артыкулы: Сяліцкі Міхал Барталамей
Сяліцкі Міхал Барталамей (?—пасля 5.4.1781) — дзяржаўны дзеяч. Рэгент Канцылярыі ВКЛ у 1758—1776.
З шляхецкага роду герба «Корчак». Бацька: Рэмігіян (?—1732), стражнік полацкі ў 1697—1700, суддзя гродскі полацкі ў 1707—1714, падваявода віцебскі. Маці: Алена з Гуркаў.
Пасол на элекцыйны сойм 1733. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1736. У канцы 1730-х—пачатку 1740-х г. у палітычным жыцці Полаччыны ўзначальваў пануючую шляхецкую групоўку (разам з Юзафам Шчытом, Корсакамі-Бабыніцкімі, Янам Буйніцкім). Належаў да прыхільнікаў Радзівілаў, у канцы 1740-х г. перайшоў на бок Фаміліі, зблізіўся з канцлерам ВКЛ Міхалам Чартарыйскім. У 1750-х г. уцягнуўся ў барацьбу за Бецкае стараства (в. Бецкае), у 1757 абвешчаны Трыбуналам ВКЛ інфамісам. Пасол на сойм 1762. Дзякуючы Чартарыйскаму ў 1758 стаў рэгентам Канцылярыі ВКЛ.
Маёнткі: Чарневічы, Селішча, Саланевічы, Янаў, Забелле, Бабынічы, Завозер’е, Антавіль (Полацкае ваяв.). Трымаў у заставе Юшкава (уласнасць Сапегаў).
Трымаў Вайпунскае стараства.
Жонка (шлюб у верасні 1732): Элеанора з Буйніцкіх.
Сын: Юзаф Міхал (?—12.4.1791), рэгент Канцылярыі ВКЛ у 1776—1784, кашталян полацкі ў 1784—1791.
Дачка: Алена (?—1815), муж: Антоні Вінцэнт Пакаш (?—1795), сурагатар земскі полацкі ў 1756—1765, суддзя земскі полацкі ў 1765—1788.
Падрабязнасці:
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralny i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s.
Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom V. Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek / Pod redakcją Henryka Lulewicza. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk i Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P.Romaniuka. Warszawa: Instytut Historii PAN, 2018. 306 s.
Мацук А.У. Міхал Сяліцкі ў грамадска-палітычным жыцці Полацкага ваяводства ў панаванне Аўгуста ІІІ (1735—1763 гг.) // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Электронны зборнік навуковых артыкулаў ІV міжнароднай навуковай канферэнцыі да 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Полацк, 19—20 красавіка 2018 г.). Наваполацк: ПДУ, 2018. С. 445—457.
Селицкий А.И. Род Селицких в истории Полоцкого воеводства в XVI—XVIII вв. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2017 г.). Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. 339 с., ил. (С. 219—257, ил.).
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


