Артыкулы: Сяліцкі Юзаф Міхал

Сяліцкі Юзаф Міхал (?—12.4.1791) — дзяржаўны дзеяч. Рэгент Канцылярыі ВКЛ у 1776—1784, кашталян полацкі ў 1784—1791.

З шляхецкага роду герба «Корчак». Бацька: Міхал Барталамей (?—пасля 5.4.1781), рэгент Канцылярыі ВКЛ у 1758—1775. Маці: Элеанора з Буйніцкіх.

Дзякуючы бацьку ўвайшоў у палітыку. Належаў да каралеўскай партыі. Пасол на канвакацыйны сойм 1764. Войскі полацкі ў 1765—1776. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1772—1773. На сойме 1773—1775 уключаны ў склад камісіі па ўладкаванні даўгоў Рэчы Паспалітай і адной перамірнай камісіі. З 1775 падтрымліваў сувязі з Антонім Тызенгаўзам. Пасол на сойм 1776, быў абраны ў склад соймавага суда. У 1776 пасля бацькі атрымаў урад рэгента Канцылярыі ВКЛ. Пасол на сойм 1782, быў абраны ў склад дэпутацыі па разлічэнні Кароннай скарбовай камісіі. З 1784 кашталян полацкі. Удзельнічаў у працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792.

Ордэны: св. Станіслава (1778), Белага Арла (1788).

Маёнткі: Селішча, Чарневічы (Полацкае ваяв.), Юшкаў (Віцебскае ваяв.), Хаславічы (Мсціслаўскае ваяв.), воз. Кублічы (Лепельскі пав.).

Трымаў стараствы Хлявіскае (з 1754, с. Хлевішчы ў Полацкай эканоміі), Хаславіцкае (1769). Права С. на Хлявіскае старства ў 1758 было аспрэчана ў каралеўскім асэсарскім судзе, ён быў асуджаны на баніцыю і выплату 1 тыс. злотых.

Жонка (шлюб паміж 1762 і 25.8.1765): Марыя (Марыяна) з Цеханавецкіх (?—пасля 1832).

Сын: Антоні (?—каля 11814).

Дочка: Элеанора (муж 1-ы: Вінцэнт Лускіна-Зараноўскі (каля 1762—да 1812?); муж 2-і: Фёдар Сцяпанавіч Кашталінскі).

Падрабязнасці:

Zielińska Zofia. Sielicki (Siellicki) Józef // Polski słownik biograficzny. T. 36/4. Z. 151. Warszawa; Kraków, 1996. S. 591—593.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.

Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralny i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom V. Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek / Pod redakcją Henryka Lulewicza. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk i Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P.Romaniuka. Warszawa: Instytut Historii PAN, 2018. 306 s.

Мацук А.У. Міхал Сяліцкі ў грамадска-палітычным жыцці Полацкага ваяводства ў панаванне Аўгуста ІІІ (1735—1763 гг.) // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Электронны зборнік навуковых артыкулаў ІV міжнароднай навуковай канферэнцыі да 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Полацк, 19—20 красавіка 2018 г.). Наваполацк: ПДУ, 2018. С. 445—457.

Селицкий А.И. Род Селицких в истории Полоцкого воеводства в XVI—XVIII вв. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2017 г.). Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. 339 с., ил. (С. 219—257, ил.).

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.