Артыкулы: Сяліцкі Ян Міхайлавіч

Сяліцкі Ян Міхайлавіч (?—паміж 2.2. і 5.5.1531) — дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі з 1514, войт віцебскі з 1522.

З шляхецкага роду герба «Корчак». Бацька: Міхаіл. Маці: N. Брат: Фёдар Міхайлавіч Сяліцкі.

Родавыя ўладанні Сяліцкіх ляжалі ў Холмскай зямлі[1].

У 1511 як зямянін валынскі атрымаў дазвол вкл Жыгімонта Старога ажаніцца з удавой Васіля Ашушкіна, двараніна гаспадарскага, і ўзяць яго маёнткі: Глазамічы (Віцебскі пав.), Аўсянікава (Дубровіцкі пуць, Смаленскі пав.), дварэц збеглага Барыса Грабарукова (Аболецкі пав.), двор у Смаленскім замку[2].

Дваранін гаспадарскі з 1514[3].

Войт віцебскі з 1522[4] (прывілей вкл Жыгімонта Старога выдадзены ў 1525[5]).

У попісу войска ВКЛ 1528 упамінаецца сярод віцебскіх мяшчан як «Ивашко, воитъ, 3 кони»[6]. З маёнткаў у Віцебскім павеце выстаўляў 7 коннікаў[7], з маёнтка ў Рудамінскім павеце — 1 конніка[8].

Маёнткі: Глазамічы (Віцебскі пав., судзіўся з-за іх з Грыдкам Петкавічам у 1514[9], судзіўся з мясцовымі сялянамі ў 1530[10]), Абольцы (14 пустаўшчын у Аболецкім пав. на Утрылаве, атрымаў пацвярджэнне ад вкл Жыгімонта Старога ў 1519 і ад вкл Боны ў 1529[11]), Скайдзені (Рудамінскі пав., выслуга ад вкл Жыгімонта Старога ў 1522[12]),

Маёнтак жонкі: Гуры (каля Вільні), дом у Вільні.

Жонка: Ждана Бунакоўна (1-ы муж: Васіль Ашушкін).

Сыны: Богуш Янавіч, Ігнат Янавіч.

Дочкі: Багдана (муж: Грышка Лявонавіч Шэляга / Шэляжыч, кравец віленскі), Марына (муж: Андрэй Мікіціч, мешчанін віленскі).

Падрабязнасці:

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV—першай палове XVII ст. Мінск: Экаперспектыва, 2008. 248 с., карты.

Селицкий А.И. Род Селицких в истории Полоцкого воеводства в XVI—XVIII вв. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2017 г.). Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. 339 с., ил. (С. 219—257, ил.).

© Валерый Пазднякоў, 2025


[1] КМФ-18.1.238.367.

[2] КМФ-18.1.9.203 адв.

[3]РИБ. 20. № 63. Стб. 79.

[4]КМФ-18.1.27.168.

[5] КМФ-18.1.12.363 адв.

[6] Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. / Падрыхтавалі да друку: А.І.Груша, М.Ф.Спірыдонаў, М.А.Вайтовіч. Мінск: Беларуская навука, 2003. 444 с. (С. 156).

[7] Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. / Падрыхтавалі да друку: А.І.Груша, М.Ф.Спірыдонаў, М.А.Вайтовіч. Мінск: Беларуская навука, 2003. 444 с. (С. 156).

[8] Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. / Падрыхтавалі да друку: А.І.Груша, М.Ф.Спірыдонаў, М.А.Вайтовіч. Мінск: Беларуская навука, 2003. 444 с. (С. 68).

[9]РИБ. 20. № 63. Стб. 78—81.

[10] Беларускі архіў. Том другі (XV—XVI ст.). Архіў Літоўскай Мэтрыкі. Кніга Запісаў № 16. 1530—1538 г. Менск, 1928. L, 341, [3] с. (С. 32).

[11]КМФ-18.1.25.131 адв.—133.

[12]КМФ-18.1.12.123—12 адв.; КМФ-18.1.27.167, 168 адв.—169.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.