Артыкулы: Вазгірд Казімір
Вазгірд Казімір (18.2.1706, Беларусь—5.1.1774), дзеяч каталіцкай царквы. У 1723 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1736—37), прапаведнік і прэфект школы ў Гародні (1737—38), прафесар філасофіі ў Вільні (1742—45), прэфект школы і бібліятэкі ў Менску (1745—46), прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Полацку (1746—50) і Вільні (1750—53), дэкан тэалагічнага факультэта Віленскай акадэміі (1750—53), рэктар калегіумаў у Крожах (1753—56), Варшаве (1756—60), Гародні (1760—63), Вільні (1763—66), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1766—69). Пакінуў рукапісны курс філасофіі.
Літаратура:
Piechnik L. OdrodzenieAkademiiWileńskiej, 1730—1773. Rzym, 1990;
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


