Артыкулы: валачобнае
валачобнае, натуральная павіннасць у ВКЛ. Першапачаткова — святочнае паднашэнне пану на Вялікдзень, пасля — сталая павіннасць, як і каляднае. Штогод на Вялікдзень і Каляды сяляне павінны былі прыносіць на панскі двор пэўную колькасць яек, курэй і інш. Напр., у маёнтку Хацецічы Менскага ваяв. ў 1783 В. складалася з 10 яек і 2 дзесяткаў лыка, а каляднае — па 1 курыцы з дыма.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


