Артыкулы: Варгоцкі Андрэй

Варгоцкі Андрэй (каля 1559, каля Перамышля—пасля 1620), дзеяч каталіцкай царквы, перакладчык. У 1577 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Прафесар ніжэйшага класа ў Пултуску (1578) і Вільні (1579—82), паэтыкі ў Браневе (1582—84), рыторыкі ў Пултуску (1584—85), дыялектыкі ў Вільні (1586—87), прэфект Віленскай духоўнай семінарыі (1587—88), прафесар рыторыкі ў Вільні (1589—91). У 1591 у Вільні выйшаў з ордэна езуітаў, быў прапаведнікам у Варшаве, пробашчам у Беганіцах каля Новага Сонча, з 1603 служыў пры Мар’яцкім касцёле ў Кракаве. Выдаў палемічныя творы, накіраваныя супраць пратэстантаў. Пераклаў з лацінскай мовы на польскую і выдаў кнігу М.К.Радзівіла Сіроткі «Пэрэгрынацыя» («PeregrynacjaalbopielgrzymowaniedoZiemi Świętej», Кракаў, 1607), хоць арыгінал і быў напісаны па-польску. Гэты пераклад выдаваўся таксама ў 1611, 1617, 1628, 1683, 1745 (двойчы), 1847. Перакладаў антычных аўтараў.

Літаратура:

Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.