Артыкулы: Варлаам І Ясінскі
Варлаам І Ясінскі[1627—22.8(2.9).1707], дзеяч праваслаўнай царквы. Вучыўся ў Кіева-Магілянскім калегіуме, Эльбланге, Оламаўцы, Кракаве. Атрымаў ступень д-ра філасофіі. У Кіеў вярнуўся паміж 1660 і 1665. Прыняў манаства ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Магчыма, загадваў мясц. друкарняй, выкладаў у калегіуме. У 1665—73 ігумен Кіеўскага Багаяўленскага (брацкага) манастыра і рэктар Кіева-Магілянскага калегіума, для аднаўлення якога прыклаў шмат намаганняў. Відаць, у 1673—77 ігумен Кіеўскага Міхайлаўскага Златаверхага манастыра, з 1680 настаяцель Кіеўскага Пустына-Мікольскага манастыра, з 1683 архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры. Варожа ставіўся да казацкага гетмана І.Самайловіча, пратэставаў супраць абрання кіеўскім мітрапалітам Гедэона Чацвярцінскага. Пасля пераходу Кіеўскай мітраполіі пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату дамогся ў 1688 для Кіева-Пячэрскай лаўры статусу стаўрапігіяльнай (падпарадкоўвалася маскоўскаму патрыярху). У 1690 абраны і пасвячоны ў маскве ў сан мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Малыя Расіі. Хоць фармальна В. І была падначалены правасл. царква Рэчы Паспалітай, Магілёўская епархія яму не падпарадкоўвалася, і намаганні В.І яе падпачаліць былі безвыніковымі. Клапаціўся ад цэрквах, манастырах, развіцці Кіева-Магілянскага калегіума (з 1701 акадэмія). Аўтар казанняў, вірашаў, пасланняў, лістоў.
Літаратура:
Востоков А. Акт избрания Варлаама Ясинского архимандритом Киево-Печерского монастыря // Киевская старина. 1887. № 6—7;
Левицкий О. Письмо и стихи Варлаама Ясинского // Киевская старина. 1890. № 3;
Петров Н.И. Киевская академия во второй половине XVII в. Киев, 1895;
Малеванский Ф. Киевский митрополит Варлаам Ясинский, 1690—1701 // Киевские епархиальные ведомости. 1897. № 18;
Голубев С.Т. Киевская академия в конце XVII и начале XVIII столетия. Киев, 1901;
Из прошлого Киевской епархии: Варлаам Ясинский, митрополит Киевский и Галицкий и Малыя России (1690—1707) // Киевские епархиальные ведомости. Часть неофициальная. 1905. № 12—50.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


