Артыкулы: Васіль, князь менскі
Васіль, князь менскі ў 1-й пал. 14 ст. Упамінаецца адзін раз у Наўгародскім 1-м летапісе пад 1326: «Того же лета приехаша послы из Литвы: брат Гедиминовъ князя Литовського Воини Полотскыи, Василии Меньскыи князь, Федор Святъславич». Гэта паведамленне — першае сведчанне таго, што ў той час Менскае княства ўжо было ў складзе ВКЛ. Пра паходжанне В. звестак не захавалася, гісторыкі лічаць яго або Рурыкавічам, або прадстаўніком літ. княжацкай дынастыі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


