Артыкулы: Ваяводка, Ваявудка (Wojewódka, Wojewothka, Voyevodka) Бярнард

Ваяводка, Ваявудка (Wojewódka, Wojewothka, Voyevodka) Бярнард [?—26(?).7.1554], матэматык, друкар і перакладчык. У 1550 войт Кракава. Аўтар кнігі па матэматыцы «Алгарытм — навука лічбы» (Кракаў, 1553). Па запрашэнні канцлера ВКЛ М.Радзівіла Чорнага ў 1553 пераехаў у Берасце, дзе ўзначаліў першую на тэр. Беларусі друкарню (гл. Берасцейскія друкарні). Выдаў Вял. і Малы катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштофа Імлера і Урбана Рэгіуса, якія адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху і былі накіраваны супраць каталіцкай царквы. На думку даследчыкаў, В. прымаў удзел таксама ў падрыхтоўцы да выдання Берасцейскай бібліі (1563). Пасля смерці В. яго друкарскае абсталяванне прададзена ў Кракаў, а Берасцейская друкарня аднавіла дзейнасць у 1558 пад кіраўніцтвам С.Мурмеліуса.

Літаратура:

Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wielkie Księstwo Litewskie. Wrocław; Kraków, 1959.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.