Артыкулы: Вега (Vega) Эмануэль дэ

Вега (Vega) Эмануэль дэ (1553, г. Каімбра, Партугалія—27.1.1640), дзеяч каталіцкай царквы. У 1569 уступіў у Партугаліі ў ордэн езуітаў. У Рыме вывучаў філасофію і тэалогію. З 1581 у ВКЛ, у Віленскай акадэміі да 1587 выкладаў палемічную тэалогію. Суправаджаў жамойцкага біскупа М.Гедройца ў час візітацыі яго епархіі. Вёў актыўную контррэфармацыйную дзейнасць. Выдаў некалькі тэалагічных прац і палемічных брашур супраць пратэстантаў на лацінскай мове: «Assertionestheologicae» («Тэалагічныя сцвярджэнні», Вільня, 1585), «Disputatiotheologica» («Тэалагічны дыспут», Вільня, 1586) і інш. Ведаў некалькі моў, у т.л. літоўскую. Пасля выезду з ВКЛ выкладаў у Венгрыі, Празе, быў прапаведнікам у розных гарадах Італіі. Памёр у Рыме.

Літаратура:

Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970. С. 144;

Natoński B. Humanizm jezuicki i teologia pozytywno-kontrowersyjna w XVII i XVIII wieku: Nauczanie i piśmiennictwo // Dzieje teologii katolickiej w Polsce. Lublin, 1975. T. 2, cz. 1;

Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.