Артыкулы: Вегнер (Вейнер; Waehner, Weyner) Ян Самуэль
Вегнер (Вейнер; Waehner, Weyner) Ян Самуэль (1757, г. Мітвайдэ, Саксонія—2.3.1823), віленскі людвісар. Працаваў у Вільні прынамсі з 1790. Жыў у завулку паміж брамамі Віленскай і Татарскай, які пасля зваўся Людвісарскай вуліцай. У час паўстання 1794 працаваў над адліўкай гармат у пушкарні, арганізаванай паўстанцкімі ўладамі. Захаваліся звесткі пра 20 званоў, адлітых В. У 1791 і 1794 вырабіў 2 званы для Панявежскага касцёла. У наступных гадах, пачынаючы з 1797, аліў званы для касцёлаў у Вільні, Граўжышках і Гальшанах (Ашмянскі пав.), Пуні, Сумілішках і Півашунах (Троцкі пав.), Трашкунах (Вількамірскі пав.) і інш. Быў сен’ёрам Віленскай лютэранскай абшчыны.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 94—99.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


