Артыкулы: Вестэрфельд (Westerfeldt, Westervelt) Абрахам ван

Вестэрфельд (Westerfeldt, Westervelt) Абрахам ван (?—24 ці 30.4.1692), галандскі жывапісец, рысавальшчык і каліграф. У канцы 1640—пач. 1650-х г. працаваў на Беларусі як прыдворны мастак польнага гетмана ВКЛ Я.Радзівіла. Быў сведкам падзей антыфеадальнай вайны 1648—51, якія адлюстраваў у малюнках (зберагліся ў копіях канца 18 ст.): «Паланенне М.Крычэўскага пад Лоевам» (1649, паводле гэтага малюнка на Карэліцкай мануфактуры каля 1760 створаны габелен), «Казацкія паслы ў Радзівіла», «Уступленне Радзівіла ў Кіеў у 1651», «Разгром казакамі літоўскай флатыліі на Дняпры» (1651) і інш. Аўтар партрэтаў Крычэўскага, Б.Хмяльніцкага, замалёвак помнікаў архітэктуры Кіева.

Літаратура:

Смирнов Я.И. Рисунки Киева 1651 г. по копиям их конца XVIII в. // Труды XIII Археологического съезда. М., 1908. Т. 2;

Batowski Z. Abracham van Westervelt, malarz holenderski XVII w. i jego prace w Polsce // Przegląd historii sztuki. 1932. Z. 3—4.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.