Артыкулы: Веціны

Веціны (польск. Wettinowie, ням. Wettiner), дынастыя ў Германіі і Рэчы Паспалітай. Назва ад замка Вецін на р. Заале. Род вядомы з 10 ст., з 1089 маркграфы Мейсена, з 1264 ландграфы Цюрынгіі, з 1423 герцагі Саксен-Вітэнберга і курфюрсты. Каралямі польскімі і вял. князямі літоўскімі былі Аўгуст ІІ Моцны [1697—1706, 1709—33] і яго сын Аўгуст ІІІ [1733—63] ; адначасова былі саксонскімі курфюрстамі. У Рэчы Паспалітай іх звалі Сасамі («саксонцамі»).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.