Артыкулы: Віана (Viana) Пётр
Віана (Viana) Пётр (1549, г. Лагроньё, Іспанія—10.5.1609), дзеяч каталіцкай царквы, філосаф. У 1569 уступіў у Таледа ў ордэн езуітаў. З 1573 у Рэчы Паспалітай. Прафесар маральнай і палемічнай тэалогіі (1574—75) і філасофіі (1575—78) у Віленскай акадэміі. Зблізіўся з М.К.Радзівілам Сіроткам, які яго высока цаніў і выдаваў яго творы ў сваёй віленскай друкарні. В. актыўна ўмешваўся ў палітычныя справы, у час бескаралеўя 1574—76 і пасля абрання на трон Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя актыўна выступаў з габсбургскіх пазіцый, за што ў 1578 адкліканы з Рэчы Паспалітай (яну не дапамагло і заступніцтва Радзівіла). Пасля выкладаў тэалогію ў Неапалі, Балонні, Парме. Выдаў некалькі прац па філасофіі, напісаных у духу неатамізму.
Літаратура:
Darowski R. Piotr Viana SJ (1549—1609) i jego działalność filozoficzna w Polsce // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. Warszawa, 1978. T. 23;
Яго ж. Filozofia w szkołach jezuickich w Polsce w XVI wieku. Kraków, 1994;
Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984;
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


